From Wikipedia, the free encyclopedia
Амазонскі прыродны тэрытарыяльны комплекс (ісп.: Región Amazónica) − адзін з 6 прыродных тэрытарыяльных комплексаў Калумбіі. Знаходзіцца на поўдні Калумбіі і займае плошчу 483 119 км² або 41 % тэрыторыі краіны. З'яўляецца часткай больш шырокага экалагічнага рэгіёну Амазоніі, самай шырокай лясной зоны ў свеце, якая акрамя Калумбіі ўключае тэрыторыі Балівіі, Бразіліі, Венесуэлы, Гаяны, Перу, Сурынама і Эквадора.
Насельніцтва рэгіёну па перапісу 2005 года складае 742 429 чалавек. Самыя буйныя гарады рэгіёну − Фларэнсія і Сан-Хасэ-дэль-Гуаўярэ.
Сярод асноўных галін эканомікі рэгіёну развіваюцца рыбалоўства, жывёлагадоўля, высечка лесу і горная справа. У рэгіёне выяўленыя шырокія запасы нафты. Складанасць воднага басейна і нежаданне закрануць навакольнае асяроддзе абумоўлівае слабую развітасць транспартнай сістэмы рэгіёну. Асноўны спосаб доступу ў рэгіён − паветраны транспарт, у межах рэгіёну пераважае рачны транспарт. Самыя буйныя гарады злучаны з астатняй часткай краіны дарогамі.
На тэрыторыі Амазонскага прыроднага тэрытарыяльнага комплексу размешчаны 10 нацыянальных паркаў Калумбіі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.