Гуаўярэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гуаўярэ (ісп.: Río Guaviare) — рака на ўсходзе Калумбіі, левы прыток ракі Арынока; у верхнім цячэнні Гуаябера. Даўжыня 1300 км, плошча басейна 140 тысяч км². Пачынаецца на Усходняй Кардыльеры, цячэ па пласкагор'і Пардаас, дзе ўтварае парогі і вадаспады; ніжняе цячэнне Гуаўярэ — на нізіне Арынока. Сярэдні расход вады 5200 м³/с. Характэрны дажджавыя паводкі. Суднаходная для невялікіх суднаў да ўпадзення левага прытока ракі Ар'яры (з перарывамі каля парогаў).
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads