(1559—1606) ваявода брэсцка-куяўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй Ляшчынскі (польск.: Andrzej Leszczyński; каля 1559 — 24 ліпеня 1606) — польскі дзяржаўны дзеяч.
Андрэй Ляшчынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1559 ці 29 лістапада 1559[1] |
||||||
Смерць | 24 ліпеня 1606[1] | ||||||
Род | Ляшчынскія | ||||||
Бацька | Рафал Ляшчынскі | ||||||
Жонка | Ганна з Фірлеяў[d] | ||||||
Дзеці | Рафал Ляшчынскі, Ян Ляшчынскі, Пшэцлаў Ляшчынскі, Вацлаў Ляшчынскі і Барбара з Ляшчынскіх[d] | ||||||
Веравызнанне | пратэстанцтва і кальвінізм |
Паходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Рафала[2] і Барбары з Вольскіх.
На заключным этапе Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў на чале ўласнага атрада ваяваў пад камандаваннем Стафана Баторыя супраць маскоўскіх войск. Ваявода брэсцка-куяўскі з 1591 года. У менскага ваяводы Яна Паца набыў маёнтак Далобры ў Берасцейскім ваяводстве, там жа меў Уладаву[2].
Належаў да чэшскіх братоў. Удзельнічаў у пратэстанцка-праваслаўным Віленскім з’ездзе ў 1599 годзе[2].
Ляшчынскі быў жанаты тройчы — з Ганнай з Фірлеяў, з князёўнай Феадорай з Сангушкаў і Соф’яй з Апалінскіх. У першым шлюбе нарадзіліся Рафал, Катажына і Барбара; у трэцім — Ян, Пшэцлаў і Вацлаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.