Арктычны фронт — лінія падзелу паміж арктычным паветрам і паветрам умераных шырот (палярным паветрам), паўднёвая мяжа арктычнай паветранай масы. Фарміруецца ў Арктыцы на поўнач ад Еўропы і Паўночнай Амерыкі паміж 60° і 75° паўночнай шыраты. У залежнасці ад напрамку руху арктычны фронт на адным з участкаў можа быць цёплым, на другім халодным, з ім звязана інтэнсіўная цыкланічная дзейнасць.

Thumb
Прыблізнае праходжанне арктычнага фронту паміж арктычнымі(A) і палярнымі (P) паветранымі масамі

На тэрыторыі Беларусі прыходзіць з паўночнага захаду (з Атлантычнага сектара Арктыкі), радзей — з поўначы і паўночнага ўсходу. На клімат Беларусі найбольш уплываюць халодныя ўчасткі арктычнага фронту, якія выклікаюць ападкі, паўночныя вятры, паніжэнне тэмпературы паветра, зімой — мяцеліцы. За год пад уплывам халоднага арктычнага фронту ў сярэднім бывае 21-24 дні.

Гл. таксама

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.