From Wikipedia, the free encyclopedia
Арэст Адамавіч Кіпрэнскі (13 (24) сакавіка 1782 — 5 (17) кастрычніка 1836) — рускі мастак, графік і жывапісец, майстар партрэта.
Арэст Адамавіч Кіпрэнскі | |
---|---|
руск.: Орест Кипренский | |
| |
Дата нараджэння | 13 (24) сакавіка 1782[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 (24) кастрычніка 1836[2] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арэст Кіпрэнскі, пазашлюбны сын памешчыка А. С. Дзьяканава, нарадзіўся 13 (24) сакавіка 1782 на мызе Няжынскай (в. Нежнава, дзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка, а ў 2012 годзе плануецца ўстаноўка помніка) (паблізу Капор'я, на тэрыторыі цяперашняй Ленінградскай вобласці). Па дакументах быў запісаны ў сям'ю прыгоннага Адама Швальбэ.
Атрымаўшы вольную, ў 1788 годзе быў залічаны ў выхаваўчае вучылішча пры пецярбургскай Акадэміі мастацтваў пад прозвішчам Кіпрэнскі. Вучыўся ў акадэміі да 1803 года. Жыў у Маскве (1809 год), Цверы (1811 год), Пецярбургу (1812 год), а ў 1816—1822 і ад 1828 года — у Рыме і Неапалі.
У ліпені 1836 Кіпрэнскі ажаніўся з Аннай-Марыяй Фалькучы, для чаго яму папярэдне давялося прыняць каталіцтва.
Мастак памёр у Рыме 17 кастрычніка 1836 года ад запалення лёгкіх і быў пахаваны там жа ў царкве Сант-Андрэа-дэле-Фратэ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.