Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля (руск.: Белокаменные памятники Владимира и Суздаля, англ.: White Monuments of Vladimir and Suzdal) — зборная назва, пад якой ЮНЕСКА ў 1992 годзе ўключыла ў спіс Сусветнай спадчыны сярэдневяковыя архітэктурныя помнікі гарадоў Уладзіміра і Суздаля, і прылеглых мястэчак Багалюбава і Кідзекшы. Гэтыя аб'екты былі створаны ў 12—13 стст. з мясцовага белага вапняку, ад якога і атрымалі сваю назву — белакаменныя.
Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля* | |
---|---|
White Monuments of Vladimir and Suzdal** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Расійская Федэрацыя |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, ii, iv |
Спасылка | 633 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўн. Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1992 (16 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
У спіс сусветнай спадчыны гэтыя аб'екты былі ўключаны як шэдэўр чалавечага творчага генія і выдатныя ўзоры дойлідства Кіеўскай Русі 12—13 стст., якія ілюструюць гэты перыяд чалавечай гісторыі. У прыватнасці, ЮНЕСКА асобна вылучае сабор Успення Прасвятой Багародзіцы і сабор Святога Дзмітрыя Салунскага ва Уладзіміры[1].