From Wikipedia, the free encyclopedia
«Белару́скі сцяг» — штомесячны грамадска-палітычны і літаратурны часопіс, орган урада Беларускай Народнай Рэспублікі. Выдаваўся ў красавіку — верасні 1922 года у Каўнасе на беларускай мове. Выйшлі 4 нумары. Рэдактар-выдавец часопіса — Клаўдзій Дуж-Душэўскі[1].
«Беларускі сцяг» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Выдавец | Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі |
Краіна | |
Рэдактар | Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі |
Заснавана | красавік 1922 |
Спыненне публікацый | верасень 1922 |
Палітычная прыналежнасць | Урад Беларускай Народнай Рэспублікі |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Галоўная мэта выдання, на думку рэдакцыі, заключалася ў абароне незалежнай беларускай дзяржаўнасці, павышэнні грамадскай свядомасці, умацаванні волі да барацьбы шляхам асвятлення ўсіх бакоў беларускага жыцця. Разглядаў палітычныя і грамадскія падзеі ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і БССР, узнімаў пытанні вызваленчага руху і будучыні беларускага народа. Публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэнне і незалежнасць Беларусі[2].
Аўтарамі выдання былі Аляксандр Цвікевіч, які друкаваўся пад псеўданімам А. Галынец і крыптанімам А. Ц., Вацлаў Ластоўскі, Янка Станкевіч, І. Трызна і іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.