From Wikipedia, the free encyclopedia
Браніслаў Белаблоцкі (1861, в. Астрашын, Слуцкі раён — 14 красавіка 1888, г. Варшава) — рэвалюцыянер-дэмакрат, сацыёлаг, літаратурны крытык[2].
Браніслаў Белаблоцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1861[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 красавіка 1888[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, літаратурны крытык |
Нарадзіўся ў збяднелай шляхецкай сям'і[3]. Скончыў Мінскую[2], паводле іншых даных Слуцкую[4] гімназію. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта і адначасова ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Удзельнічаў у рабоце гурткоў «Народнай волі». На фарміраванне яго светапогляду паўплывалі творы А. Герцэна, М. Чарнышэўскага, В. Бялінскага, М. Дабралюбава[3]. З 1882 ў Варшаве, супрацоўнічаў з дзеячамі польскай рэвалюцыйнай партыі «Пралетарыят » (першы), вёў рэвалюцыйную прапаганду[2].
Друкаваўся ў часопісе «Athenaeum» («Атэнэум»), газеце «Przegląd Tygodniowy » («Штотыднёвы агляд») У літаратурна-крытычных творах падкрэсліваў класавы характар літаратуры, патрабаваў рэалістычнага адлюстравання жыцця народа, заклікаў пісьменнікаў сваёй творчасцю служыць вызвалення працаўнікоў. У сацыялагічных даследаваннях з марксісцкіх пазіцый крытыкаваў так званую «арганічную тэорыю таварыства» Г. Спенсера, падкрэсліваў, што рухаючай сілай грамадства з'яўляецца класавая барацьба. Удзельнік гуртка, перакладаў «Капітал » К. Маркса на польскую мову.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.