былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бра́цкі (да 1935 года Макранскі) — былы пасёлак у Чамярыскім сельсавеце Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасёлак
Брацкі
| ||||||||||||||||||
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (13 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].
У 14 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 42 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 133 км ад Гомеля.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планіроўка складаецца з кароткай дугападобнай, мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, да якой з усходу далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Хаты драўляныя сядзібнага тыпу.
Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе 184 га землі. У 1931 годзе сяляне ўступілі ў калгас. Пазней у складзе калгаса «Рассвет» (цэнтр — вёска Чамярысы).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.