From Wikipedia, the free encyclopedia
Вульва (лац.: vulva) — медыцынская (інакш: навуковая) назва знешніх палавых органаў жанчыны (вонкавых геніталій); пад агульнай назвай аб’ядноўвае наступныя жаночыя мочапалавыя органы, размешчаныя каля ўваходу ў радавыя шляхі: пераддзвер’е похвы, дзявочая плява (у нявінніц), вялікія залозы пераддзвер’я (барталінавыя залозы), выхад урэтры (мочаспускальнага канала), малыя палавыя вусны (німфы), клітар, вялікія палавыя вусны, жаночую праміжнасць і лабок (венерын грудок).
Вульва | |
---|---|
Папярэдні ў спісе | genital tubercle[d] і labioscrotal swelling[d] |
Лімфадрэнаж | Superficial inguinal lymph nodes[d] |
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | internal pudendal artery[d] |
Венозны адток | internal pudendal veins[d] |
Інервуецца | Сараматны нерв |
Код NCI Thesaurus | C12408 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утворана мяккімі покрыўным тканкамі — скурай і слізістай; у залежнасці ад развіцця (анатамічнага «складу») вульвы ў гінекалагічнай і сексалагічнай літаратуры маюць уласную класіфікацыю. Запаленні вульвы называюцца вульвітамі.
Вонкавыя геніталіі размешчаны ўнізе таза, месцяцца ад лабковай дугі вентральна да крыжа дарсальна над унутранай паверхняй сцёгнаў. Дном для ўнутраных палавых і сумежных з імі органаў служыць дыяфрагма таза, якая складаецца з мышцаў і фасцый[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.