From Wikipedia, the free encyclopedia
«Выклік» або «Супраціўленне» (англ.: Defiance) — ваенная драма, знятая рэжысёрам Эдвардам Цвікам. Падзеі разгортваюцца падчас Другой сусветнай вайны. Фільм заснаваны на рэальных падзеях, апісаных у кнізе Нехамы Тэе «Выклік: партызаны Бельскія» («Defiance: The Bielski Partisans»).
Выклік | |
---|---|
Defiance | |
Жанр | ваенны, драма |
Рэжысёр | Эдвард Цвік |
Прадзюсар |
Эдвард Цвік Пітэр Жан Бругэ |
Сцэнарыст |
Клэйтан Фроман Эдвард Цвік |
У галоўных ролях |
Дэніел Крэйг Леў Шрайбер Джэймі Бел Джодзі Мэй |
Аператар | Эдуарда Сера |
Кампазітар | Джэймс Ньютан Ховард |
Кінакампанія | Paramount Vantage |
Працягласць | 137 хвіл. |
Бюджэт | 32 млн $ |
Зборы | 51 млн $ |
Краіна | ЗША |
Мова |
англійская руская |
Год | 2008 |
IMDb | ID 1034303 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
Пасля ўварвання нямецкіх войскаў у Беларусь улетку 1941 года і масавых распраў над яўрэйскім насельніцтвам браты Бельскія стварылі ў Налібоцкай пушчы яўрэйскі партызанскі атрад, да якога далучыліся яшчэ больш тысячы яўрэяў.[1]
Старэйшы з братоў Туўя прыходзіць у дом калабарацыяністаў, якія забілі яго бацькоў, — начальніка паліцыі і двух яго сыноў — і асабіста расстрэльвае іх. Яўрэі, якія бягуць з гета, далучаюцца да братоў. Туўя становіцца камандзірам атрада.
Атрад фактычна ператвараецца ў сямейны лагер, і Зусь Бельскі, запалены жаданнем ваяваць з немцамі, уходзіць да савецкіх партызанаў разам з групай байцоў.
Атрад Бельскага жыве, але здабываць пражытак становіцца ўсё складаней, асабліва ўзімку. Людзі паміраюць ад голаду і хвароб.
Увесну лагер падвяргаецца нападу карнікаў, і атрад адыходзіць праз балота. У бітве з немцамі на дапамогу атраду прыходзіць група Зуся Бельскага, якая пакінула савецкіх партызан у сувязі з антысеміцкімі праследаваннямі намесніка камандзіра атрада Громава і нежаданнем камандзіра атрада Панчанка дапамагчы атраду Туўі.
Атрад Бельскага ваяваў і жыў да самага вызвалення Беларусі ўлетку 1944 года. Так было выратавана больш 1200 яўрэяў.
Беларускі кінакрытык Максім Жбанкоў, адзначаючы што кінастужка Цвіка не падобны на прасякнутыя ідэалогіяй савецкія і антысавецкія ўзоры, напісаў:[2]
«Выклік» — не гістарычная драма, не хронікі вайны, не агнявы баявік. І нават не псіхалагічны эцюд. Гэта прэзентацыя «новага Джэймса Бонда» ў незвычайным антуражы — на белым каню і з трайфейным «шмайсерам» на шыі. […] Фільм непапраўна просты. Ён задуманы і рэалізаваны як сентыментальны комікс. Няма болю і запалу. Няма чалавечых драм. Ёсць ролевая гульня на палях гісторыі. Джэймс Бонд з талмудам…
Карэн Балард у Los Angeles Times адзначае, што «вобраз яўрэя, узноўлены Крэйгам у „Выкліку“ — не знаёмы заходняй публіцы і ашаламляльна адрозніваецца ад „яўрэйскіх характараў“, якія прадстаўляюцца дагэтуль у амерыканскім і еўрапейскім кінематографе, на тэлебачанні і ў іншых сродках масавай інфармацыі». Як піша Балард, раней вобраз яўрэя ў кіно асацыяваўся або з безабароннымі і бездапаможнымі ахвярамі Халакоста, або з Вудзі Аленам, якія стварылі камічная вобраз клапатлівага неўратычнага гараджаніна, непрыстасаванага да жыцця ў ЗША. Эдвард Цвік стварае вобраз героя антыфашысцкага супраціўлення, гатовага змагацца не толькі за самога сябе і сваіх блізкіх, але і за ўсіх яўрэяў.[3]
Бюджэт фільма склаў 32 млн $. З 31 снежня 2008 года ў абмежаваным пракаце і з 16 студзеня 2009 па 30 красавіка 2009 — у шырокім. У першыя выхадныя абмежаванага праката сабраў 123 513 $ (32 месца, 2 кінатэатры), шырокага — 8 911 827 $ (8 месца, 1789 кінатэатраў). Найбольшая колькасць паказаў у 1793 кінатэатрах адначасова. За час праката сабраў у свеце 51 074 698 $ (90 месца па выніках года), з іх 28 644 813 $ у ЗША (100 месца па выніках года) і 22 429 885 $ у астатнім свеце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.