Купалінка (песня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Купалі́нка» — беларуская народная песня пра жанчыну на імя Купаліна, чыя дачка пляце купальскі вянок у ноч на Івана. Набыла шырокую папулярнасць з пачатку 1920-х гадоў пасля паэтычнай апрацоўкі тэксту Міхасём Чаротам і пакладзена на музыку Уладзіміра Тэраўскага.
Купалінка-купалінка, цёмная ночка,
Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка,
Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка.
Мая дочка у садочку ружу, ружу поліць,
Ружу, ружу поліць, белы ручкі коліць,
Ружу, ружу поліць, белы ручкі коліць.
Кветачкі рвець, кветачкі рвець,
Вяночкі звівае,
Вяночкі звівае, слёзкі пралівае,
Вяночкі звівае, слёзкі пралівае.
Купалінка-купалінка, цёмная ночка,
Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка,
Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка.
Remove ads
Гісторыя стварэння
У 1921 годзе паэт Міхась Чарот напісаў музычную п’есу «На Купалле» для Беларускага драматычнага тэатра, якому ў той час быў патрэбен нацыянальны рэпертуар. Музыку да п’есы стварыў кампазітар Уладзімір Тэраўскі. Чарот уставіў у п’есу шмат народных песень ва ўласнай апрацоўцы, у тым ліку і «Купалінку». Толькі ў 1920-х гадах п’еса прайшла больш як 400 разоў, і многія песні з яе сталі вельмі папулярнымі ў народзе[1][2][3][4].
Песню «Купалінка», якая з’яўляецца фрагментам музычнага суправаджэння спектакля, выконвала галоўная гераіня Алеся. Яе іграла непрафесійная актрыса Аляксандра Александровіч, у якую Міхась Чарот быў неўзаемна закаханы і якой хацеў прысвяціць гэту песню[2].
Абодва стваральнікі песні — і Міхась Чарот, і Уладзімір Тэраўскі — былі забіты ў час сталінскіх рэпрэсій 1937—1938 гадоў, пасля чаго п’есу знялі з рэпертуара тэатра, а імёны паэта і кампазітара доўгія гады замоўчваліся[1][3][4][5].
Remove ads
Верагодныя фальклорныя крыніцы
Не адмаўляючы верагоднасці непасрэднага знаёмства М. Чарота з нейкай версіяй народнай песні пра Купалінку, варта адзначыць версіі песень з падобнымі сюжэтамі матывамі, зафіксаваныя даследчыкамі ХІХ — пачатку ХХ ст. і апублікаваныя ў выданнях П. Шэйна (1874 г.), У. Дабравольскага (1903 г.), Е. Раманава (1912 г.).
Remove ads
Вядомасць
Песня стала адной з самых папулярных і вядомых у Савецкай Беларусі і іншых рэспубліках СССР.
«Купалінку» выконвалі практычна ўсе беларускія музычныя калектывы[1], у тым ліку Песняры[9] і Сябры[10], а таксама мноства выканаўцаў з іншых краін — напрыклад, Deep Purple[11], Тар’я Турунен[12], журналіст ББС Стыў Розэнбэрг.[13]
У фільме «Выклік» (2008 год) пра партызанскі атрад братоў Бельскіх партызаны па сцэнарыі мусілі спяваць песню «Чорны воран», але ў канчатковым варыянце яе замянілі на «Купалінку»[14][15].
Зноскі
- !Out: Тузін шлягераў, пазбаўленых аўтараў (аўдыё, відэа) Архівавана 16 кастрычніка 2020. (бел.)
- Аўтар знакамітай песні «Купалінка» родам з-пад Слуцка Архівавана 12 ліпеня 2018. (бел.)
- А. Северинец. Необыкновенные истории наших обыкновенных песен Архівавана 9 кастрычніка 2020.
- Шейн, П. В. Белорусские народные песни с относящимися к ним обрядами, обычаями и суевериями : С прил. объясн. словаря и грамматич. примеч. : Сб. П.В. Шейна... — Санкт-Петербург : тип. Майкова, 1874. — С. 150.
- Добровольский, В. Н. Смоленский этнографический сборник / сост. В. Н. Добровольский. — Санкт-Петербург : Тип. Е. Евдокимова, 1891—1903. — (Записки Русского географического общества по отделению этнографии; …). — Ч. 4. —1903. — С. 218—219.
- Романов, Е. Р. Белорусский сборник : Быт белорусса; Словарь условных языков. — Вильна : тип. А.Г. Сыркина, 1912. — Вып. 8. — С. 218, 221, 223.
- Песні ансамбля Сябры Архівавана 1 жніўня 2020. (афіцыйны сайт)
- В. Матох. Лесные евреи(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2009. Праверана 9 мая 2010.
- В. Вилейта. Голливудский фильм о белорусских партизанах
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads