From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймс Габрыэль Кія (англ.: James Gabriel Keogh; нар. 1 снежня 1987, Мельбурн, Вікторыя, Аўстралія)[2][3], больш вядомы пад сцэнічным імем Вэнс Джой (Vance Joy) — аўстралійскі спявак і аўтар песень. У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі ARIA Music Awards у катэгорыі «лепшы музыкант»[4].
Вэнс Джой | |
---|---|
Vance Joy | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 1 снежня 1987 (36 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, аўтар-выканаўца, ігрок у аўстралійскі футбол |
Гады актыўнасці | 2013 — наш час |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | укулеле[d], гітара і вакал[d] |
Жанры | інды-поп і Інды-фолк |
Лэйблы | Liberation, Infectious, F-Stop, Atlantic |
vancejoy.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да пачатку сваёй музычнай кар'еры Вэнс быў шматспадзеўным іграком у аўстралійскі футбол. У 2008 і 2009 гадах ён гуляў за футбольны клуб Кобург (англ.: Coburg Football Club) у Віктарыянскай футбольнай лізе (англ.: Victorian Football League)[5] і выйграў узнагароду, як лепшы ігрок за першы год удзелу[6]. Музычную кар'еру пачаў у канцы 2000-х гадоў, сканчаючы ў той час юрыдычную адукацыю. Сваё сцэнічнае імя ён узяў ад персанажа рамана «Асалода» аўстралійскага пісьменніка Пітэра Кэры, каб больш аддзяліць сваё асабістае і прафесійнае жыццё[7].
21 студзеня 2013 года ён выпусціў свой дэбютны сінгл «From Afar», а 22 сакавіка 2013 года дэбютны міні-альбом God Loves You When You’re Dancing[8]. Сінгл «Riptide» з гэтага альбома быў прызнаны самым папулярным на аўстралійскім радыё Triple J у 2013 годзе[9], а таксама дасягнуў шостага месца ў хіт-парадзе ARIA і быў сертыфікаваны трайным плацінавым статусам Аўстралійскай асацыяцыяй гуказапісных кампаній[10][11]. Песня таксама стала плацінавай у Вялікабрытаніі[12], Швецыі[13], Канадзе[14] і ЗША[15].
Дэбютны студыйны альбом Вэнса Джоя пад назвай Dream Your Life Away быў выпушчаны 5 верасня 2014 года[16]. Гэты альбом стаў плацінавым у Аўстраліі[17], Канадзе[18] і ЗША[19]. Сінгл «Mess Is Mine» з гэтага альбома, выпушчаны ў ліпені 2014 года, таксама быў сертыфікаваны «плацінай» у ЗША[20] і Аўстраліі[17].
Другі альбом пад назвай «Nation Of Two» анансаваны з выхадам сінгла «Like Gold» 2 лістапада 2017 года. Яго рэліз прызначаны на люты 2018 года[21].
Студыйныя альбомы
Міні-альбомы
Назва | Падрабязнасці |
---|---|
God Loves You When You’re Dancing |
|
Сінглы
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.