Вясёлкавы сцяг (ЛГБТ)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вясёлкавы сцяг (таксама вядомы як Прайд-сцяг (англ.: Pride flag)[1][2], Сцяг свабоды (англ.: Freedom flag)[3]) — інтэрнацыянальны сімвал супольнасці лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендарных людзей (скар. ЛГБТ-супольнасць), а таксама руху ў падтрымку правоў чалавека ў дачыненні да іх[4]. Традыцыйна сцяг складаецца з шасці падоўжных палос, колеры якіх (за выключэннем блакітнага колеру) ідуць у адпаведнасці з прыродным парадкам вясёлкі зверху ўніз: чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, сіні і фіялетавы[5]. Сцяг выкарыстоўваецца ў шэсцях гей-прайдаў і іншых грамадскіх акцыях, вывешваецца ў гей-кварталах, на будынках ЛГБТ-арганізацый, «Gay-friendly» устаноў і гэтак далей.
Сцяг закліканы адлюстроўваць адзінства ў разнастайнасці, прыгажосць і радасць ЛГБТ-супольнасці[6].