From Wikipedia, the free encyclopedia
Вірус Зіка (англ.: Zika virus, ZIKV) — від вірусаў роду Флавівірусаў (лац.: Flavivirus), які пераносіцца камарамі роду Aedes. У людзей выклікае аднайменнае захворванне, характэрнымі сімптомамі якога з’яўляюцца сып, стомленасць, галаўны і сустаўны боль, ліхаманка, апуханне суставаў.
Вірус Зіка | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||
Zika virus | ||||||||
Група паводле Балтымара | ||||||||
IV: (+)алРНК-вірусы | ||||||||
|
Вірус адкрыты ў 1947 годзе, пасля чаго на працягу 60 гадоў было апісана толькі 15 выпадкаў захворвання ў Чорнай Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. У 2007 годзе з астравоў Яп пачалося распаўсюджванне віруса на ўсход праз Ціхі акіян. У 2014 годзе вірус дасягнуў Новай Каледоніі, астравоў Кука, Французскай Палінезіі, у 2015 годзе — вострава Вялікадня і Паўднёвай Амерыкі, Цэнтральнай Амерыкі, Вэст-Індыі. У цяперашні час мае статус пандэміі. Захворванне падобна на лёгкую форму ліхаманкі дэнге, таксама роднасна жоўтай ліхаманцы і ліхаманцы Заходняга Ніла. Спецыфічных лекаў або вакцын супраць віруса Зіка не існуе.
Еўрапейскі цэнтр па папярэджанні і кантролю захворванняў выпусціў у снежні 2015 года публікацыю на тэму магчымай сувязі віруса Зіка з прыроджанай мікрацэфаліяй і сіндромам Гіена — Барэ. Сувязь з мікрацэфаліяй ў нованароджаных ад інфіцыраваных маці ў цяперашні час лічыцца верагоднай. Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла ўспышку ліхаманкі Зіка глабальнай пагрозай і надзвычайнай сітуацыяй для краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.