Чорная Афрыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чорная Афрыка
Remove ads

Чорная Афрыка (Афрыка на поўдзень ад Сахары, Трапічная Афрыка; англ.: Sub-Saharan Africa, скарочана SSA, Africa South of the Sahara, Black Africa, Dark Africa) — назва часткі афрыканскага кантынента, размешчанай на поўдзень ад пустыні Сахара. Гэта частка Афрыкі населена пераважна негроіднымі народамі (у адрозненне ад еўрапеоідаў Паўночнай Афрыкі), што паслужыла падствай для больш ранняй назвы «Чорная Афрыка».

Thumb
Палітычная карта, якая паказвае межы дзяржаў на фоне экалагічнага бар'ера (Чорная Афрыка адзначана зялёным)
Thumb
На гэтым спадарожнікавым здымку добра відаць экалагічны бар'ер, які вызначае Чорную Афрыку

Падзел Афрыканскага кантынента адносяць прыкладна да сярэдзіны 3-га тыс. да н.э., калі пачынаецца высыханне Сахары, якая стала практычна непераадольнай перашкодай для культурных кантактаў. Адзіным сувязным звяном застаецца даліна Ніла, уздоўж якой узнікла некалькі цывілізацый, якія зведалі моцны ўплыў Старажытнага Егіпта.

У Чорнай Афрыцы ў 1 тыс. да н.э. паўсюдна распаўсюджваецца металургія жалеза. Тут не склалася культуры бронзавага веку, і адбыўся непасрэдны пераход ад неаліту да жалезнага веку. Культуры жалезнага веку распаўсюджваюцца як на захадзе (Нок), так і на ўсходзе (паўночны ўсход Замбіі і паўднёвы захад Танзаніі) Трапічнай Афрыкі. Распаўсюджанне жалеза спрыяла асваенню новых тэрыторый, перш за ўсё — трапічных лясоў, і стала адной з прычын рассялення па большай частцы Трапічнай і Паўднёвай Афрыкі народаў, якія размаўлялі на мовах банту і выціснулі на поўнач і поўдзень прадстаўнікоў эфіопскай і капоіднай рас.

Паводле сучаснага палітычнага падзелу Чорная Афрыка ўключае 48 краін. Часам да гэтага спісу дадаюць па прычыне геаграфічнай блізкасці і Мадагаскар, хоць краіна ляжыць на востраве, а не на кантыненце.

Remove ads

Цалкам ляжаць на поўдзень ад Сахары

Remove ads

Часткова ляжаць на поўдзень ад Сахары

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads