From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́фса (араб. قفصة) — горад у цэнтральнай частцы Туніса, адміністрацыйны цэнтр вілаета Гафса. Насельніцтва 81,9 тыс. чал. (2006). Вузел аўтадарог, чыгуначная станцыя. Міжнародны аэрапорт.
Горад
Гафса
قفصة
| ||||||||||||||||||||
Адзін з найстаражытных гарадоў Туніса. Берберская крэпасць, вядомая пад рымскай назвай Капса (лац.: Capsa), спалена рымлянамі ў 106 да н.э.). Квітнеючы рымскі горад пры Траяне, візантыйская калонія пры імператары Юстыніяне I. У 668 н.э. захоплены арабамі.
Аазіс Капса быў адным з апошнім прыстанкаў для рэштак хрысціянскага раманамоўнага насельніцтва пасля пачатку арабскіх заваяванняў. Паводле сведчанняў арабскага падарожніка і гістарыёграфа Ал-Ідрысі, насельніцтва Капсы ў XII стагоддзі было пераважна раманамоўным.
Захаваліся помнікі рымскага (вадаёмы з мазаікай) і сярэднявечнага (крэпасць, Вялікая мячэць) перыядаў.
Гафса — буйны гандлёва-рамесны цэнтр. Саматужная вытворчасць шарсцяных, гарбарных (у т.л. абутку) вырабаў, дыванаў. У раёне Гафсы — распрацоўка радовішчаў фасфарытаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.