From Wikipedia, the free encyclopedia
Геаграфічны ландшафт — адносна аднародны ўчастак геаграфічнай абалонкі, які адрозніваецца заканамерным спалучэннем яе кампанентаў, а таксама комплексаў ніжэйшага таксанамічнага рангу (урочышчаў, фацый), адзін з відаў геасістэм. Вывучае геаграфічны ландшафт ландшафтазнаўства. Ландшафт — найбольш агульны цэласны аб’ект аховы прыроды.
Паняцце геаграфічны ландшафт трактуюць:
Геаграфічны ландшафт даследуюць у З кірунках: узаемадзеянне сукупнасці кампанентаў прыродных комплексаў па вертыкальных сувязях (горныя пароды, рэльеф, глебы, падземныя і паверхневыя воды, расліннасць, жывёльны свет, клімат); марфалагічная структура (урочышчаў, фацый і інш. дробных узаемазвязаных комплексаў унутры геаграфічнага ландшафту) і гарызантальная будова (сістэмы іерархічна супадпарадкаваных ландшафтных комплексаў, якія дазваляюць праводзіць класіфікацыю геаграфічнага ландшафту і ландшафтнае раянаванне; паслядоўная змена стану геаграфічнага ландшафту ў часе.
У наш час большасць прыродных геаграфічных ландшафтаў трансфармаваны ў антрапагенны ландшафт. Паводле функцыянальнага выкарыстання адрозніваюць геаграфічныя ландшафты: сельска-гаспадарчы, лесагаспадарчы, прамысловыя, гарадскія, рэкрэацыйныя, запаведныя і інш.
Геаграфічныя ландшафты Беларусі адносяцца да аднаго тыпу — усходне-еўрапейскі (мяшана-лясны), унутры якога вылучаюць падтыпы: барэальны падтаежны (мяшана-лясны) і суббарэальны палескі (шыракаліста-лясны).
Стан ландшафта — гэта прасторава-часовая аднастайнасць, вылучаемая па крытэрыях захавання складу і суадносіны сістэмаўтваральных элементаў і кіроўных працэсаў ландшафта. Стан уяўляе сабой больш ці менш працяглыя атрэзкі існавання ландшафта, якія характэрызуюцца вызначанымі свойствамі структуры ландшафта (яго складовых частак і працэсаў).
Кожнае прыроднае або антрапагеннае ўздзеянне можна разглядаць як адпраўную кропку наступных дынамічных траекторый геакомплекса[1].
Па працягласці можна адрозніць унутрыгадавыя і шматгадовыя станы.
Сукупнасць станаў і змен ПТК утварае працэсы дынамікі і развіцця ландшафтаў.
Дынаміка ландшафтаў — сукупнасць працэсаў змен ландшафтаў, пры якім колькасныя змены пераходзяць у якасныя. Дынаміка можа быць выпадковай і заканамернай, зварачальнай и незварачальнай, прагрэсіўнай і рэгрэсіўнай, аднаўленчай, эвалюцыйнай і г.д. Працэс дынамікі рэалізуецца праз стан і змены ландшафтаў.
Блізкае паняцце развіццё ландшафтаў, якое уяўляе сабой незварачальную, накіраваную і заканамернае змену прыродна-тэрытарыяльнага комплекса, якая абумоўлена ўзаемадзеяннем унутраных і знешніх фактараў. Развіццё таксама рэалізуецца праз стан і змены ландшафта.
Існуюць шэраг пунктаў гледжання на суадносіны паняццяў дынамікі і развіцця ландшафтаў:
Да прычын дынамікі ландшафтаў адносяць
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.