беларускі праграміст From Wikipedia, the free encyclopedia
Гена́дзь Уладзіміравіч Каратке́віч (нар. 25 верасня 1994, Гомель) — беларускі праграміст, пераможца некалькі буйных міжнародных спаборніцтваў. Атрымаў золата шэсць разоў запар з 2007 па 2012 гады і срэбра ў 2006 годзе ў Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы (IOI).[1] Меў самы высокі рэйтынг на Codeforces[2] і TopCoder[3] станам на 7 сакавіка 2013 года.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Генадзь Уладзіміравіч Караткевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | праграміст, спецыяліст у галіне інфарматыкі |
Дата нараджэння | 25 верасня 1994 (29 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарададзіўся 25 верасня 1994 года ў Гомелі ў сям’і Уладзіміра і Людмілы Караткевічаў, якія выкладалі на кафедры матэматычных праблем упраўлення Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.
Скончыў гімназію № 56 г. Гомеля[4].
З 2012 года вучыўся ў СПбДУ ІТМО (Санкт-Пецярбург, Расія).
Вызначыўся тым, што атрымаў права ўдзельнічаць у IOI ва ўзросце 11 гадоў, што з’яўляецца сусветным рэкордам.
Адзіная з ягоных вядомых заўваг, якую ён зрабіў у інтэрв’ю пасля Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы 2009 года, была «Я не геній. У мяне гэта проста добра атрымліваецца»[5]. У Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы ён атрымаў 6 медалёў на спаборніцтве ў 2012 годзе, з найвышэйшым балам у агульным заліку ў кожным конкурсе з 2009 па 2011 гады. Ва ўзросце 16 гадоў ён трэніраваў ICPC каманды з Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.