Міжнародная алімпіяда па інфарматыцы
штогадовая прадметная алімпіяда ў праграмаваньні From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнаро́дная алімпія́да па інфарма́тыцы (IOI) — штогадовае спаборніцтва па інфарматыцы сярод школьнікаў, праводзіцца з 1989 года.
Другая па велічыні і колькасці краін-удзельніц навуковая алімпіяда пасля Міжнароднай матэматычнай алімпіяды.
Remove ads
Структура спаборніцтва
Спаборніцтва складаецца з двух дзён, у якія ўдзельнікам прапануюць рашыць і запраграмаваць алгарытмічныя задачы. Удзельнікі спаборнічаюць індывідуальна; кожную краіну можа прадстаўляць не больш за 4 удзельнікі (агульная колькасць краін у 2021 годзе склала 88). Удзельнікаў звычайна выбіраюць па выніках нацыянальных спаборніцтваў.
Кожны дзень спаборніцтвы ўдзельнікам звычайна прапануюць рашыць тры (у 2009—2010 годзе — чатыры) задачы за пяць гадзін. Кожны ўдзельнік рашае задачы самастойна, карыстаючыся адным камп’ютарам. Строга забараняюцца зносіны з іншымі ўдзельнікамі, выкарыстанне вучэбнай літаратуры і г. д. Звычайна для рашэння задачы трэба напісаць праграму на мове C++, Pascal (да 2019) або Java (да 2021)[1] памерам не больш за 50 кілабайт[1] і даслаць яе перад заканчэннем пяцігадзіннага спаборніцтва. Забараняецца адпраўляць больш за 50 рашэнняў на адну задачу, а таксама больш за адну пасылку за хвіліну (за выключэннем апошніх 15 хвілін алімпіяды)[1].
Атрыманыя за два дні спаборніцтва балы падсумоўваюцца. Медалямі ўзнагароджваюць не больш за 50 % удзельнікаў. Прыблізныя адносіны золата: срэбра: бронза: без медаля — 1:2:3:6 (гэта значыць 1/12 частка ўдзельнікаў атрымлівае залатыя медалі, 1/6 астатніх атрымлівае сярэбраныя медалі і чвэрць астатніх — бронзу).
Remove ads
Удзел Беларусі
Беларусь удзельнічае ў IOI з 1990 года, тады алімпіяда праходзіла ў Мінску. Краіну прадстаўлялі 4 удзельнікі і 2 з іх атрымалі медалі.
У 2006 годзе каманда Беларусі прыцягнула сусветную ўвагу, бо адным з яе ўдзельнікаў быў 11-гадовы Генадзь Караткевіч, што было сусветным рэкордам з вялікім адрывам[2]. Караткевіч атрымаў сярэбраны медаль, а на наступных алімпіядах атрымліваў залатыя медалі ў 2007—2012 гадах[3]. Станам на 2024 года, Караткевіч — самы паспяховы ўдзельнік у гісторыі IOI.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads