From Wikipedia, the free encyclopedia
Георг Шрымпф (ням.: Georg Schrimpf; 13 лютага 1889, Мюнхен — 19 красавіка 1938, Берлін) — нямецкі мастак, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў мастацкага напрамку «новая рэчыўнасць».
Георг Шрымпф | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, графік |
Дата нараджэння | 13 лютага 1889[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1938[1][4][…] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георг Шрымпф з юных гадоў праявіў мастацкі талент, што, зрэшты, не знайшло разумення ў бацькоў. Па патрабаванні айчыма Шрымпф з 1902 па 1905 год быў вучнем кандытара ў Пасау, пасля чаго адправіўся ў падарожжа па Германіі, Бельгіі і Францыі, зарабляючы грошы як афіцыянт, пекар і качагар. У 1913 годзе ён пазнаёміўся з пісьменнікам Оскарам Марыяй Графам, разам з якім адправіўся ў Швейцарыю і Італію. Некалькі месяцаў яны правялі ў калоніі анархістаў "Монтэ Верыта" у Асконе.
У 1915 годзе Шрымпф пасяліўся ў Берліне, дзе ўладкаваўся працоўным на шакаладную фабрыку. Адначасова ён займаўся жывапісам. Яго творы прыцягнулі ўвагу пісьменніка і мастацкага крытыка Хервата Вальдэна, які дапамог у 1916 годзе правесці выставу палотнаў Шрымпфа. Выстаўка прыцягнула істотную ўвагу мастацкай крытыкі, і Шрымпф быў прыняты супрацоўнікам у мастацкія часопісы "Die Aktion" і "Der Sturm". У 1917 годзе ён ажаніўся з мастачкай Марыяй Удэн, якая аказала вялікі ўплыў на яго творчасць. У тым жа годзе яны пераехалі ў Мюнхен, а ў жніўні 1918 года Марыя памерла пасля родаў сына Маркуса. Пасля 1918 года Шрымпф рэгулярна выстаўляўся ў Мюнхене, у 1919 годзе ён уваходзіў у Групу рэвалюцыйных мастакоў, якія прынялі ўдзел у дзейнасці Баварскай Савецкай рэспублікі. Затым ён уступіў у "Лістападаўскую групу", разам з якой рэгулярна выстаўляўся на працягу 1920-х гадоў. З 1921 года ён таксама фармальна быў членам групы "Новы Сэцэсіён". З 1926 па 1933 год Шрымпф выкладаў у Мюнхенскім рамесным вучылішчы (ням.: Königliche Kunstgewerbeschule München), адной з асноўных мастацкіх навучальных устаноў у Баварыі.
У 1933 годзе ён атрымаў месца ў Вышэйшай школе мастацкай адукацыі ў Берліне. У верасні 1937 года ён быў адтуль звольнены загадам міністра навукі, мастацтва і адукацыі Прусіі Бернхарда Руста пад фармальнай падставай датычнасці да падзей 1919 года ў Мюнхене і прыналежнасць са студзеня па красавік 1919 года да Камуністычнай партыі Германіі. Было абвешчана, што Шрымпф належыць да «выраджанага мастацтва». Сярод канфіскаваных па загадзе Гебельса з нямецкіх музеяў 16 тысяч твораў мастацтва былі 33 карціны Шрымпфа. У 1938 годзе мастак памёр у Берліне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.