Гісторыя капірайта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісторыя капірайта пачынаецца з ранніх прывілеяў і манаполіяў, падараваных выдаўцам кніг. Брытанскі статут каралевы Ганны ад 1710, поўная назва якога "Загад для падтрымкі адукацыі, надання права Капіраваць друкаваныя выданні Аўтарамі або пакупнікамі такога права, на працягу часу тут апісанага", быў першым капірайт-законам. Напачатку закон аб капірайце прымяняўся толькі для друкаваных кніг. З цягам часу ён выкарыстоўваецца для перакладзеных і вытворных прац, якія былі зроблены аб’ектамі капірайта. Зараз капірайт пакрывае шырокае кола прац, у тым ліку карты, драматычныя прадстаўленні, карціны, фатаграфіі, гуказапіс, кінематограф і камп’ютарныя праграмы.
Сёння нацыянальныя капірайт-законы стандартызаваныя рознымі знешнімі інтэрнацыянальнымі і рэгіянальнымі дагаворамі, такімі як Бернская канвенцыя, і Еўрапейскімі капірайт-дырэктывамі. Хоць і існуе ўзаемадзеянне паміж нацыянальнымі капірайт-законамі, кожная юрысдыкцыя мае асобныя і адрозныя законы і рэгулятары ў капірайце. Некаторыя юрусдыкцыі таксама вызначаюць маральныя правы стваральнікаў, такія як права быць асацыяванымі (абазначанымі) з творам (рэд. права аўтарства).
Капірайт — гэта эксклюзіўныя правы, выдадзеныя аўтару або стваральніку арыгінальнага твора, у тым ліку права капіраваць, распаўсюджваць і змяняць твор. Капірайт не ахоўвае ідэі, толькі іх выражэнне і зафіксаваную форму. У большасці юрысдыкцый капірайт з’яўляецца па факту стварэння і не патрабуе рэгістрацыі твора. Праваўладальнік мае выключнае прадпісанае права ажыццяўляць кантроль над капіраваннем і іншым выкарыстаннем твораў на пэўны прамежак часу, пасля якога твор трапляе ў грамадскі здабытак. Выкарыстанне, якое абаронена абмежаваннямі і выключэннямі капірайта - свабоднае выкарыстанне (fair use) - не патрабуюць дазволу ад праваўладальніка. Любое іншае выкарыстанне патрабуюць дазволу, і праваўладальнікі могуць ствараць ліцэнзіі або перадаваць правы ўвесь час, або перадаваць свае выключныя правы іншым.