адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ду́дзіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Дудзічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 21 кастрычніка 1968 года ў склад новаўтворанага Гарочыцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Буда, Вішар, Есіпава Рудня, Смаглаў, Смалянка)[1]. 20 лютага 1975 года ў склад сельсавета з Сіродскага сельсавета перададзена вёска Сітня[2]. 15 студзеня 1996 года ў склад сельсавета з Гарочыцкага сельсавета вернуты вёскі Буда, Вішар, Смаглаў, Смалянка[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1779 чалавек[4], з іх 93,7 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 1,6 % — украінцы, 0,6 % — цыганы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1398 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.