Гарочыцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаро́чыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Гарочычы.
Утвораны 21 кастрычніка 1968 года ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці БССР у складзе 13 населеных пунктаў: вёсак Гарочычы, Перадзельнае, Рудзенька, Рудніца, пасёлка пры чыгуначнай станцыі Гарочычы, якія ўваходзілі ў склад Зеляноцкага сельсавета, вёсак Буда, Вішар, Есіпава Рудня, Смаглаў, Смалянка, якія ўваходзілі ў склад Дудзіцкага сельсавета, вёсак Бабровічы, Сельцы і Тарканы, якія ўваходзілі ў склад Даманавіцкага сельсавета[1]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Малааўцюкоўскага сельсавета перададзена вёска Есіпава Рудня[2]. 8 студзеня 1992 года ў склад Даманавіцкага сельсавета вернута вёска Тарканы. 15 студзеня 1996 года ў склад Дудзіцкага сельсавета вернуты вёскі Буда, Вішар, Смаглаў, Смалянка[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3041 чалавек[4], з іх 87,4 % — беларусы, 7,6 % — рускія, 4,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2528 чалавек[6].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
- Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня, 25 лютага і 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 15 января 1996 г. № 14 О внесении изменений в административно-территориальное устройство Горочичского и Дудичского сельсоветов Калинковичского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2015. Праверана 13 снежня 2019.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads