Дэвід Вудард
амерыканскі пісьменнік і дырыжор / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэвід Вудард (нарадз. 6 красавіка 1964 года, Санта-Барбара, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі пісьменнік і дырыжор. На працягу 1990-х гадоў ён стварыў тэрмін «прэквіем», моўную кантамінацыю слоў «preemptive» і «requiem». Гэтым словам ён апісаў уласны будысцкі спосаб напісання музыкі, прызначанай спецыяльна для выканання падчас або незадоўга да смерці суб’екта[3][4].
Дэвід Вудард | |
---|---|
англ.: David Woodard | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Дэвід Джэймс Вудард |
Дата нараджэння | 6 красавіка 1964(1964-04-06)[1] (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Sonja Vectomov[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | кампазітар, дырыжор, пісьменнік |
Жанр | Постмадэрнізм |
Подпіс | |
davidwoodard.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рытуальная служба Лос-Анджэлеса, у якой Вудард працаваў дырыжорам або музычным кіраўніком, праводзіла ва ўжо не працуючым фунікулёры Палёт анёла (Angels Flight) грамадзянскі абрад у гонар ахвяры няшчаснага выпадку Леона Прапорта і яго пацярпелай ўдавы Лолы[5][6]:125. Ён таксама кіраваў паніхідамі, прысвечанымі дзікім жывёлам, напрыклад, каліфарнійскаму бураму пелікану на абрывістым беразе пляжу, месцы падзення птушкі[7][8]:152–153.
Вудард таксама вядомы сваімі рэпрадукцыямі Dreamachine (Машыны сноў) — лямпы, якая выклікае лёгкія галюцынацыі і выстаўлялася ў музеях мастацтваў па ўсім свеце. У Нямеччыне і Непале ён вядомы дзякуючы сваім публікацыям у часопісе Der Freund (Сябар), сярод якіх ёсць артыкулы на тэмы міжвідавай кармы, свядомасці раслін і парагвайскага паселішчы Нуэва Германія[9].