From Wikipedia, the free encyclopedia
Жа́бер[1] (трансліт.: Žabier, руск.: Жабер) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Хомскага сельсавета.
Вёска
Жабер
|
У 1940—1954 гадах цэнтр Жаберскага сельсавета.
Упершыню згадваецца ў 1546 годзе, калі Станіслаў Некрашэвіч запісаў «маёнтак Жабер з мястэчкам Хомскам» сваёй жонцы. Тым часам Жабер быў «дваром», т.б. не меў значных умацаванняў, і толькі адміністрацыйным цэнтрам маёнтка.[2]
«Дваром» Жабер заставаўся да 2-й паловы XVII ст., тады Жаберскі маёнтак належаў князям Дольскім і Язерскім, часткова быў застаўлены шляхцічу Войцеху Чарвінскаму. У «двары» было два свірны, пограб і бровар.[3]
Калі ў сакавіку 1660 года атрад войскаў І. Хаванскага спаліў суседні Хомск, мясцовы шляхціч Дамінік Эйсмант, быўшы ў канфлікце з Войцехам Чарвінскім, 16 сакавіка 1660 года з 20 сваімі людзьмі пад выглядам маскавітаў з крыкам: «Рубі! Рубі!», — захапіў «двор». Пры гэтым ледзь не загінуў слуга Чарвінскага — Навіцкі, калі кінуўся ратавацца праз раку.[3]
У 2-й палове XVII ст. Жаберскі маёнтак быў сканцэнтраваны кн. Я. К. Дольскім. Станам на 1677 год агулам у гэтым маёнтку кн. Дольскага падаткаабкладанымі лічылася 422 падданыя, з улікам неабкладаных і дзяцей агулам магло быць болей за 1000 чалавек.[4]
Там жа часам на месцы старога «двара» князь Я. К. Дольскі пабудаваў Жаберскі замак. Замак у Жаберы быў сталай рэзідэнцыя князя ў канцы XVII ст., потым яго ўдавы кн. Ганны, а пасля яе смерці — зяця кн. М. С. Вішнявецкага, мужа іх адзінай спадчыніцы, дачкі Кацярыны. Князь М. С. Вішнявецкі яшчэ болей умацаваў і азброіў замак, але ён быў разбураны шведамі падчас Паўноўчнай вайны (1700—1721) у 1706 годзе і пазней не аднаўляўся.[4]
За 3 км на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца колішні замак Дольскіх і Вішнявецкіх (XVII—XVIII ст.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.