Хомск

аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Хомскmap
Remove ads

Хомск[1] (трансліт.: Chomsk, руск.: Хомск) — аграгарадок у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Хомскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадваецца як вёска Здзітаўскай воласці пад 1518 годам. У 1551—1552 гадах Хомск стаў мястэчкам.

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. Належаў Нарушэвічам, Дольскім, Вішнявецкім, Агінскім.

Падчас вайны 1654-1667 гадоў, у сакавіку 1660 года спалены атрадам маскоўскага войска Івана Хаванскага[2].

З Хомска 30 жніўня (10 верасня) 1771 года вялікі гетман літоўскі М. К. Агінскі заклікаў разрозненыя сілы канфедэратаў злучыцца для абароны «веры, вольнасці і незалежнасці»[3]. З 1793 года Хомск цэнтр графства.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. У 1797 годзе Войцах Пуслоўскі заснаваў у Хомску суконную фабрыку, якая дзейнічала да 1838 года[4].

У 1872—1875 гадах пабудавана мураваная царква па праекце архітэктара К. Увядзенскага[5]. З 1879 года дзейнічала паштовая станцыя.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета.

Падчас 2-й сусветнай вайны ў ліпені 1943 года акупанты спалілі 470 дамоў, загубілі 1760 чалавек[6].

У 1988 годзе паблізу Хомска створана аднайменнае вадасховішча[4].

Remove ads

Эканоміка

У 1997 годзе ў Хомску створана сумеснае беларуска-расійскае прадпрыемства па вытворчасці мінеральных і пітных водаў «Фрост».

Насельніцтва

  • 1941 год — 496 двароў, 2556 жыхароў[6].
  • 2003 год — 394 двары, 1155 жыхароў[4].

Памятныя мясціны

Вядомыя асобы

  • Самуэль Карэліц (англ.: Samuel Karelitz; 1900—1980, Нью-Ёрк) — амерыканскі вучоны ў галіне педыятрыі.
  • Дэвід Бернард Стэйнман[en] (1886—1960) — амерыканскі інжынер-мостабудаўнік.
  • Серж Таненбаум (фр.: Serge Tannenbaum; 1891—1969) — французскі скрыпач. Бацька Жэрара Уры.
  • Машэ Цахар[he] (1905—2000) — ізраільскі дзяржаўны дзеяч. Мэр Тверыі (1950—1965, 1969—1978).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads