From Wikipedia, the free encyclopedia
Жасцёр[3] (Rhámnus) — род двухдольных кветкавых раслін, уключаны ў сямейства Крушынавыя (Rhamnaceae). Тыпавы род сямейства.
Жасцёр | ||||||||||||||||
Галінка жасцёра слабіцельнага з пладамі | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Rhamnus L., 1753 | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
|
Тыпавы від роду — жасцёр слабіцельны (Rhamnus cathartica). Плады многіх відаў выкарыстоўваюцца ў медыцыне ў якасці слабільнага.
Род Жасцёр уключае лістападныя і вечназялёныя кусты і невялікія дрэвы, часам пакрытыя шыпамі.
Лісце часцей за ўсё размешчана чаргова, рэдка супраціўнае, з суцэльным або вышчарбленым краем.
Кветкі аднаполыя або раздзельнаполыя (калі раздзельнаполыя, то расліны звычайна двухдомныя), сабраныя ў пазухах лісця ў невялікія гронкападобныя суквецці. Пялёсткі маюцца не ва ўсіх відаў, вельмі дробныя, вузкія. Чашачка званочкавай формы, падзелена на чатыры долі. Завязь верхняя, звычайна двух- або трохгнёздавая. Цвіце ў маі — чэрвені.
Плод — чорная бліскучая касцянка з двума — чатырма насенінамі. Пладаносіць у жніўні — верасні.
Род Жасцёр валодае вельмі шырокім арэалам, яго віды распаўсюджаныя на ўсіх кантынентах, акрамя Аўстраліі.
Жасцёр шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Расце ў асноўным у зарасніках розных кустоў, па берагах рэк і пад полагам шыракалістага рэдкалесся.
яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG III) |
||||||||||||
каля 100 відаў | ||||||||||||
парадак Ружакветныя | род Жасцёр | |||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Крушынавыя | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ больш 50 родаў | |||||||||||
Род Жасцёр уключае каля 100[4] відаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.