адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Зале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Залессе.
Залескі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Глыбоцкі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Залессе |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 802 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Капыльшчынскага і Лучайкаўскага сельсаветаў[1]. 27 сакавіка 1959 года ў склад Мамайскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Антаполле, Вугляне, Дзмітраўшчына Першая, Дзмітраўшчына Другая, Залессе, Калеснікі, Кісарэўшчына Першая, Кісарэўшчына Другая, Кухты, Малейкава, Паўлова, Прудавое і Пыршчына)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1965 годзе ў склад сельсавета з Лужкоўскага сельсавета Мёрскага раёна перададзены 22 населеныя пункты (Барысаўка, Беразнянка, Верацеі I, Верацеі II, Гарманава, Емяльянчыкі, Ізабеліна, Ілаўка, Кавалёва, Клінавое, Кузьмічова, Кушлева, Лучайка, Навука, Падорка, Пад’ельцы, Парэчча, Правальнова, Рубашкі, Ткачы, Хлусы, хутар Гарадзец)[3]. 30 ліпеня 1966 года ў склад адноўленага Шаркаўшчынскага раёна перададзены 21 населены пункт (Барысаўка, Беразнянка, Верацеі I, Верацеі II, Гарадзец, Гарманава, Емяльянчыкі, Ізабеліна, Ілаўка, Кавалёва, Клінавое, Кузьмічова, Кушлева, Лучайка, Навука, Падорка, Пад’ельцы, Парэчча, Правальнова, Рубашкі і Ткачы)[4]. 12 верасня 1966 года ў склад сельсавета Шкунціцкага сельсавета Шаркаўшчынскага раёна перададзены 2 населеныя пункты (Барсукі і Краўцы)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 39 населеных пунктаў[6]. 21 сакавіка 2008 года скасавана вёска Грабло[7], 28 сакавіка 2011 года — вёска Насыры[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1165 чалавек[9], з іх 95,8 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — палякі[10]; паводле перапісу 2019 года — 802 чалавекі[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.