вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кавярдзя́кі[1] (трансліт.: Kaviardziaki, руск.: Ковердяки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 8 кіламетраў на поўнач ад Брэста.
Вёска
Кавердзякі
|
Паводле пісьмовых крыніц вядома з 17 стагоддзя як маёнтак у Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У пачатку 18 стагоддзя ўладанне канцлера ВКЛ князя Чартарыйскіх. З 1740 года належала цыстэрцыянскаму кляштару вёскі Вістычы. У 19 стагоддзі вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка, прыватная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Паводле рэвізіі ў 1858 годзе ў вёсцы 156 сялянскіх душ. У 1870 годзе маёнтак належаў Ф.Ягміну. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 18 вяскоўцаў. У 1945 годзе пачала працаваць МТС.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.