Казялужскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Казялу́жскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Казялужжа.
Казялужскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Хойніцкі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Казялужжа |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 30 чэрвеня 1966 |
Дата скасавання |
30 снежня 1927, 1 снежня 2009 |
Насельніцтва (2009) | 1 066 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Небытаўскага сельсавета.
30 чэрвеня 1966 года цэнтр Небытаўскага сельсавета Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці перанесены ў вёску Казялужжа, сельсавет перайменаваны ў Казялужскі сельсавет[1]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны рашэннем Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, населеныя пункты Загалле, Загальская Слабада, Казялужжа, Клівы, Небытаў, Паташня перададзеныя ў склад Дварышчанскага сельсавета, а Куравое — у склад Велікаборскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1066 чалавек[3], з іх 92,4 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў.