Како́ўчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Какоўчына.

Хуткія факты Какоўчынскі сельсавет, Краіна ...
Какоўчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Сенненскі раён
Уключае 50 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Какоўчына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 764
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2135
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
Закрыць

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Багушэўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Сенненскага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ледневіцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Какоўчынскага сельсавета 34 населеныя пункты[2]. 21 жніўня 1989 года ў склад сельсавета з Обальскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Буда, Грузды, Забараўе, Калантаёва, Мішчукова, Нярэйша, Ходасы, Янова і пасёлак Лясная Паляна)[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Алексініцкага сельсавета (3 населеныя пункты ў межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Бяленева»: вёскі Аўсеева, Мацкова і Папіна)[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2216 чалавек[5], з іх 96,2 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1764 чалавекі[7].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.