вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, эканаміст From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстанцін Фёдаравіч Барысавец (11 сакавіка 1921, в. Знамя, Слуцкі раён) — беларускі савецкі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Доктар эканамічных навук (1977). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1977)[1].
Канстанцін Фёдаравіч Барысавец | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1921 (103 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | жывёлагадоўля і эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1977) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Скончыў ваенна-медыцынскае вучылішча ў 1942 годзе[2], Маскоўскі пушна-футравы інстытут у 1953 годзе. Працаваў у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе[2]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1964 года загадчык аддзела эканомікі і арганізацыі жывёлагадоўлі, з 1971 года загадчык аддзела тэхналогіі вытворчасці малака Беларускага НДІ жывёлагадоўлі[1].
За гады працы было апублікавана 152 навуковыя працы, каля 10 кніг і 15 брашур, дзевяць яго вучняў абараніліся і сталі кандыдатамі сельскагаспадарчых і эканамічных навук[3].
Асноўныя працы па пытаннях інтэнсіфікацыі і спецыялізацыі жывёлагадоўлі[1].
Канстанцін Фёдаравіч узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2 ступені, «Знак Пашаны», медалём «За працоўную доблесць»[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.