Канфлікт у Сірыйскім Курдыстане
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канфлікт у Сірыйскім Курдыстане (курд.: Serhildana Rojavayê Kurdistanê) — частка грамадзянскай вайны ў Сірыі, звязаная з узброеным супрацівам сірыйскіх курдаў як урадавым войскам, так і ўзброенай апазіцыі з ісламістамі.
Канфлікт у Сірыйскай Курдыстане | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
| |||
Дата | з 19 ліпеня 2012 года | ||
Месца | правінцыі Хасеке, Рака і Халеб | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Актыўная фаза канфлікту пачалася ў ліпені 2012 года з утварэння Навышэйшага курдскага савета, які стаў фактычным органам кіравання курдскімі тэрыторыямі, і штурму горада Айн-эль-Араб (Кабані) курдскімі атрадамі народнай самаабароны. У цяперашні час Сірыйскі Курдыстан уяўляе сабой фактычна аўтаномны рэгіён са сваімі ўзброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі, урадам і школамі з навучаннем на курдскай мове. Найбольш уплывовая палітычная сіла ў рэгіёне — партыя «Дэмакратычны саюз» (PYD), якая стаіць на пазіцыях рэгіяналізму і дэмакратычнага сацыялізму.