Грамадзянская вайна ў Сірыі (араб. الحرب الأهلية السورية), на першапачатковым этапе таксама вядомая як Сірыйскае паўстанне — узброены канфлікт, які адбываецца ў Сірыі. Беспарадкі пачаліся ў пачатку вясны 2011 года з агульнанацыянальных пратэстаў супраць урада прэзідэнта Башара аль-Асада, чые войскі адказалі гвалтоўным разгонам. Пасля некалькіх месяцаў ваенных аблог канфлікт паступова ператварыўся з народных пратэстаў ва ўзброенае паўстанне. Узброеная апазіцыя складаецца з розных груп, якія былі сфармаваны ў ходзе канфлікту, у тым ліку Свабоднай сірыйскай арміі і Ісламскага фронту.
Хуткія факты Грамадзянская вайна ў Сірыі, Дата ...
Грамадзянская вайна ў Сірыі |
---|
Асноўны канфлікт: Арабская вясна, Другая халодная вайна |
|
Дата |
15 сакавіка 2011 — сённяшні дзень (13 гадоў, 2 месяцы, 20 дзён) |
Месца |
Сірыя і прымежныя раёны суседніх дзяржаў |
Вынік |
Канфлікт працягваецца |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
|
Страты |
Урад Сірыі 52 438—87 077 салдатаў і паліцэйскіх забітымі
25 927—40 000 апалчэнцаў забітымі
1 000 урадавых чыноўнікаў
7 000 салдатаў і апалчэнцаў і 2 000 прыхільнікаў узятымі ў палон
Хезбала 1 015 забітымі
Іншыя несірыйскія байцы
1 854 забітымі Іран і Расія 172 ваенных загінулі
| Апазіцыя 95 357—115 000 (+47 056 іншаземцаў) забітымі
979 пратэстоўцаў забітымі
39 973 байцоў апазіцыі і іх прыхільнікаў узятымі ў палон ці зніклых Замежныя інтэрвенты 100—102 забітых
|
|
Агульныя страты |
470 860 забіта ўвогуле (станам на 1 лютага 2016, ацэнцы САПЧ)
366 200 забіта ўвогуле (станам на 1 лютага 2016 года, па ацэнцы ААН)
180 215 ахвяр увогуле задкументавана сірыйскай абсерваторыяй па правах чалавека
130 000 узята ў палон альбо знікла
58 805 — 74 143 (2 680 іншаземцаў) ахвяр сярод грамадскага насельніцтва паводле дакументаў апазіцыі
каля 200 іншых замежных салдата загінулі
4.5 мільёнаў (ААН, верасень 2013) – 5.1 мільёна (iDMC, верасень 2013) перасяленцаў унутры краіны
3 000 000 бежанцаў (лістапад 2013) |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У 2013 годзе ў падтрымку сірыйскай арміі ў вайну ўступіла Хезбала. На ўсходзе Ісламская дзяржава Ірака і Леванта, ваенізаваная групоўка джыхадзістаў, якая першапачаткова была звязана з Аль-Каідай у Іраку, хуткімі тэмпамі захапіла вялікія часткі Сірыі і Іраку. Станам на ліпень 2014 года Ісламская дзяржава кантралявала трэць тэрыторыі Сірыі, а таксама большую частку яе нафты і газу, тым самым зацвердзіўшы сабе ў якасці асноўнай апазіцыйнай сілы.
Сірыйскі ўрад атрымлівае ваенную падтрымку ад Расіі, якая была павялічаная зімою 2013/2014, і Ірана. Катар, Саудаўская Аравія, Турцыя і Злучаныя Штаты Амерыкі аказваюць матэрыяльную дапамогу паўстанцам. ЗША, Вялікабрытанія і еўрапейскія і арабскія дзяржавы абвясцілі гатоўнасць падтрымаць пануючую сірыйскую апазіцыю. У сувязі з характарам гэтага замежнага ўдзелу, міжнародныя арганізацыі ахарактарызавалі гэты канфлікт як апасродкаваную вайну.
Да ліпеня 2013 года сірыйскі ўрад кантраляваў прыблізна 30-40 % тэрыторыі краіны і 60 % насельніцтва Сірыі. У канцы 2012 года Арганізацыя Аб’яднаных Нацый апублікавала даклад, у якім апісала канфлікт як «адкрыта сектанцкі» паміж алавіцкімі ўрадавымі войскамі, міліцыянтамі і іншымі шыітскімі групамі з аднаго боку і суніцкімі паўстанцкімі групамі з другога, але і сірыйскі ўрад і сірыйская апазіцыя абверглі гэтае сцвярджэнне.
Міжнародныя арганізацыі абвінавацілі ўрад і апазіцыйныя сілы ў грубых парушэннях правоў чалавека. Таксама падчас канфлікту шмат разоў была выкарыстаная хімічная зброя. ПраверкіААН і арганізацыі Міжнародная Амністыя, якія праходзілі ў 2012 і 2013 гадах, вызначылі, што пераважная большасць такіх парушэнняў, а таксама самых вялікіх па маштабе, былі здзейснены сіламі сірыйскага ўрада.