Карл Людвіг Вільдэнаў (ням.: Carl (Karl) Ludwig Willdenow, 17651812) — нямецкі батанік.

Хуткія факты Карл Людвіг Вільдэнаў, Дата нараджэння ...
Карл Людвіг Вільдэнаў
ням.: Carl (Karl) Ludwig von Willdenow
Thumb
Дата нараджэння 22 жніўня 1765(1765-08-22)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 1812(1812-07-10)[1][2] (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фармацэўт, таксанаміст, батанік, птэрыдолаг, выкладчык універсітэта, міколаг, урач, натураліст
Навуковая сфера Батаніка
Месца працы Collegium medico-chirurgicum  (ням.) у Берліне, Берлінскі батанічны сад, Берлінскі ўніверсітэт
Альма-матар Універсітэт Гале
Вядомыя вучні Аляксандр Гумбальт
Вядомы як адзін з выбітных батанікаў-сістэматыкаў свайго часу
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Лічыцца адным з выбітных сістэматыкаў свайго часу.

Паклаў аснову фларыстычнаму, экалагічнаму і гістарычнаму кірункам у геаграфіі раслін.

Крытычна ацэньваў ідэю перманентнасці мацерыкоў і акіянаў.

Адрозніваў расліны, які растуць адзіночна і «грамадска», тым самым апярэдзіўшы ўяўленні А. Гумбальта пра фізіянамічная групоўкі раслін.

Навуковы шлях

Вывучаў батаніку і медыцыну ва Універсітэце Гале. У 1789 годзе атрымаў званне доктара медыцыны, працаваў аптэкарам у Берліне.

З 1799 года быў прафесарам прыродазнаўчай гісторыі пры медыцынскім хірургічным калегіуме (лац.: Collegium medico-chirurgicum) у Берліне.

C 1801 года (і да самага свайго скону) — дырэктар Берлінскага батанічнага саду, дзе вывучаў паўднёваамерыканскія расліны, прывезеныя экспедыцыяй Гумбальта. Гербарый Вільдэнава, які налічвае больш 20 000 узораў, цяпер захоўваецца ў Берліне.

Прафесар Берлінскага ўніверсітэта з дня яго рэарганізацыі (1810).

Названы ў гонар Вільдэнава

У 1805 годзе Карл Петэр Тунберг у знак прызнання заслуг Вільдэнава ў вобласці батанікі назваў яго імем род раслін Willdenowia Thunb. сямейства Restionaceae.

З 1953 года ў Берліне выдаецца часопіс батанічнай сістэматыкі Willdenowia.

Друкарскія працы

  • Willdenow C. L. Florae Berolinensis prodromus, 1787 (лац.)
  • Willdenow C. L. Grundriß der Kräuterkunde zu vorlesungen, entworfen von D. Carl Ludwig Willdenow. — Berlin, 1792 (ням.)
  • Willdenow C. L. Linnaei species plantarum, 6 Bde., 1798—1826 (лац.)
  • Willdenow C. L. Geraniologia, 1800 (лац.)
  • Willdenow C. L. Anleitung zum Selbststudium der Botanik, 1804 (ням.)
  • Willdenow C. L. Caricologia, 1805 (лац.)
  • Willdenow C. L. Enumeratio plantarum horti regii botanici Berolinensis, 1809 (лац.)
  • Willdenow C. L. Berlinische Baumzucht, 1811 (ням.)
  • Willdenow C. L. Hortus Berolinensis, 1816 (лац.)

Зноскі

  1. C.L. Willdenow // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21491701'></a>
  2. Karl Ludwig Willdenow // Base biographique
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q105958830'></a>

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.