Карл Петэр Тунберг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Петэр Тунберг (шведск.: Carl Peter Thunberg, 11 лістапада 1743— 8 жніўня 1828) — шведскі вучоны-натураліст, за ўклад у навуку яго называюць «бацькам паўднёваафрыканскай батанікі» і «японскім Лінеем».
Карл Петэр Тунберг нарадзіўся ў горадзе Ёнчэпінг, Швецыя і, паступіўшы ва ўніверсітэт горада Упсала, стаў вучнем Карла Лінея ў год, калі выдатнаму навукоўцу быў прысвоены рыцарскі тытул за навуковыя дасягненні. Ва ўніверсітэце Тунберг вывучаў натурфіласофію і медыцыну, атрымаўшы ў 1767 годзе навуковую ступень, абараніўшы дысертацыю на тэму «De venis resorbentibus».
У 1770 Тунберг пакінуў Швецыю, пераехаўшы ў Парыж, дзе працягваў вывучаць медыцыну і прыродазнаўства. 1771 Тунберг жыў у Амстэрдаме і Лейдэне, вывучаючы батанічныя сады і музеі Галандыі. Там, Джон Бурман, па рэкамендацыі Карла Лінея, прапанаваў яму наведаць галандскія калоніі ў Японіі, каб сабраць асобнікі для галандскіх батанічных садоў.
У 1772 годзе па даручэнні Галандскай Ост-Індскай кампаніі ён адправіўся ў якасці ўрача на мыс Добрай Надзеі, дзе прабыў тры гады. Тунберг, ведаючы пра тое, што ў тыя часы Японія дазваляла ўезд у сваю краіну толькі галандскім гандлярам, вывучыў галандскую мову, каб мець магчымасць выдаваць сябе за галандца. Акрамя таго ў Кейптаўне Тунберг атрымлівае ступень доктара медыцыны, а таксама здзяйсняе тры вельмі небяспечныя экспедыцыі ўнутр мацерыка, сабраўшы вялікую колькасць асобнікаў флоры і фаўны паўднёвай Афрыкі.
У сакавіку 1775 года Тунберг пераязджае на Яву, затым два месяцы праводзіць у Батавіі, наведвае Самаранг і Буітэнзорг і, затым, адпраўляецца ў Японію.
Remove ads
Зноскі
- Carl Peter Thunberg // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Carl Peter Thunberg 1743–1828. Botaniker, läkare. — Шведская царква. Праверана 26 мая 2019.
- Thunberg, C P // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/79c7a8a5-0100-483e-ae3c-9240776758e7 — Svenskagravar.se. Праверана 27 мая 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads