From Wikipedia, the free encyclopedia
Карэльскі перашыек — участак сушы паміж Фінскім залівам і Ладажскім возерам. Паўднёвай мяжой Карэльскага перашыйка лічыцца рака Нява, а паўночная мяжа праходзіць па лініі Выбарг — мяжа Ленінградскай вобласці і Карэліі.
Геаграфічна гэта тэрыторыя прыкладна паміж 61°21’ і 59°46’ паўночнай шыраты і 27°42’ і 31°08’ усходняй даўгаты. З поўначы на поўдзень працягласць перашыйка складае 150—180 км, з захаду на ўсход 55—110 км.
Найвышэйшы пункт Карэльскага перашыйка — гара Ківісюр'я[1], вышыня якой 203,7 м над узроўнем мора[2][3] (па даных пачатку XX стагоддзя — 206 м[4], паводле даных фінскіх даваенных тапографаў — 205 м[5], паводле даных Вялікай савецкай энцыклапедыі — 201 м[6]), размешчана непадалёк ад мястэчка Наважылава, ва ўрочышчы Каменная гара[7][8].
Адміністрацыйна тэрыторыя падзелена паміж Санкт-Пецярбургам (Курортны, Прыморскі, Выбаргскі, Калінінскі, Краснагвардзейскі і Неўскі (правы бераг) раёны Санкт-Пецярбурга) і Ленінградскай вобласцю (Прыазерскі, Выбаргскі і Усевалажскі раёны Ленінградскай вобласці).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.