From Wikipedia, the free encyclopedia
Карэ́льскі фронт — аператыўнае аб’яднанне Чырвонай арміі Узброеных Сіл СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Праіснавала са жніўня 1941 года па лістапад 1944 года.
Карэльскі фронт Кар.Ф | |
---|---|
Гады існавання | 23 жніўня 1941 года — 15 лістапада 1944 года |
Краіна | СССР |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы СССР |
Тып | Фронт |
Удзел у | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Камандуючыя войскамі, гл. спіс |
Утвораны дырэктывай Стаўкі ВГК 23 жніўня 1941 года з часткі войскаў Паўночнага фронту, а менавіта 14-й і 7-й армій, якія абараняліся на момант стварэння фронту на лініі ад Баранцава мора да Ладажскага возера. У падпарадкаванні фронту знаходзіўся Паўночны флот. Фронт ствараўся з мэтай забяспечыць паўночны стратэгічны фланг абароны на Поўначы краіны. Да верасня 1942 года ў складзе фронту былі сфарміраваны 19-я, 26-я і 32-я арміі, а да канца года і 7-я паветраная армія. У лютым 1944 года ў склад фронту была вернута 7-я армія, выведзеная з яго складу ў верасні 1941 года.
У жніўні — верасні 1941 года войскі фронту спынілі ворага, які прадпрымаў спробы завалодання Запаляр’ем, і вымусілі яго перайсці да абароны. З верасня 1941 года па чэрвень 1944 года войскі фронту трымалі абарону па лініі: рака Заходняя Ліца (60 кіламетраў ад Мурманска), Ухта, Павянец, Анежскае возера, рака Свір. Перыядычна праводзіліся прыватныя аперацыі (Мядзвежагорская наступальная аперацыя). Падрабязней гл. Абарона Запаляр’я.
У другой палове 1944 года войскі фронту пры падтрымцы Ладажскай і Анежскай ваенных флатылій правялі Свірска-Петразаводскую аперацыю, а пры падтрымцы Паўночнага флоту — Петсама-Кіркенескую аперацыю.
15 лістапада 1944 года, пасля выхаду Фінляндыі з Другой сусветнай вайны, фронт быў расфарміраваны. Аснова камандуючага складу ў красавіку 1945 года была перапраўлена на Далёкі Усход, дзе на яе базе было праведзена фарміраванне 1-га Далёкаўсходняга фронту (першапачаткова Палявое ўпраўленне Прыморскай групы войскаў).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.