Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ста́ўка Вярхо́ўнага Галоўнакама́ндавання (Стаўка ВГК, СВГК) — надзвычайны орган вышэйшага ваеннага кіравання, які ажыццяўляў у гады Вялікай Айчыннай вайны стратэгічнае кіраўніцтва Савецкімі Узброенымі Сіламі.
Remove ads
Гісторыя
23 чэрвеня 1941 года быў скасаваны Галоўны Ваенны савет Чырвонай Арміі. У той жа дзень, пастановай Савета Народных Камісараў СССР і ЦК УКП(б) № 825 была створана Стаўка Галоўнага Камандавання Узброеных Сіл СССР . У яе склад увайшлі: С. К. Цімашэнка (старшыня), Г. К. Жукаў, І. В. Сталін, В. М. Молатаў, К. Я. Варашылаў, С. М. Будзёны, М. Г. Кузняцоў [цытата 1].
10 ліпеня 1941 года пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны ў сувязі з утварэннем Галоўных камандаванняў напрамкаў (Паўночна-Заходняе, Заходняе і Паўднёва-Заходняе) пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Камандавання. Старшынёй стаў І. В. Сталін, а ў яе склад быў уведзены Б. М. Шапашнікаў.
8 жніўня 1941 года перайменавана ў Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандавання (СВГК).
17 лютага 1945 года пастановай ДКА быў вызначаны наступны склад Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання: І. В. Сталін (Вярхоўны Галоўнакамандуючы), Г. К. Жукаў (намеснік народнага камісара абароны), А. М. Васілеўскі (намеснік народнага камісара абароны), А. І. Антонаў, М. А. Булганін, М. Г. Кузняцоў. СВГК ажыццяўляла сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам ДКА.
Remove ads
Склад
Remove ads
Фарміраванні
- Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання.
Адрасы
Цытаты
- Першыя пасяджэнні Стаўкі Галоўнага Камандавання Узброеных сіл у чэрвені праходзілі без Сталіна. Старшынства наркама абароны СССР маршала С. К. Цімашэнкі было толькі намінальным. Як члену Стаўкі, мне прыйшлося прысутнічаць толькі на адным з гэтых пасяджэнняў, але няцяжка было заўважыць: наркам абароны не падрыхтаваны да той пасады, якую займаў. Ды і члены Стаўкі таксама. Функцыі кожнага былі не зразумелыя - палажэнні аб Стаўцы не існавала. Людзі, якія ўваходзілі ў яе склад, зусім і не збіраліся падпарадкоўвацца наркаму абароны. Яны патрабавалі ад яго дакладаў, інфармацыі, нават справаздачы аб яго дзеяннях. С. К. Цімашэнка і Г. К. Жукаў дакладвалі аб становішчы на сухапутных франтах…[1]
Remove ads
Дакументы
Гл. таксама
- Вярхоўны галоўнакамандуючы
- Рэзерв Вярхоўнага Галоўнакамандуючага
- Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага (Першая сусветная вайна)
- Загад № 270
- Загад № 227
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads