Касандра (стар.-грэч.: Κασσάνδρα), другое імя: Аляксандра (стар.-грэч.: Ἀλεξάνδρα) — легендарная прадракальніца з Троі. Паводле Гамера, самая прыгожая з дочак Прыама. Народжана Гекубай разам з Геленам, таксама прадракальнікам. Пры ўзяцці Троі дасталася ў здабычу Агамемнану, які прывёз яе з сабой у Мікены. Тамака абодва былі забіты Клітэмнестрай.
У наступных паэтаў Касандра нададзеная дарам прадракання, які ёй перадаў Апалон наўзамен на абяцанае ёю каханне; калі жа яна не стрымала сваё абяцанне, то Апалон пакараў яе тым, што ніхто ніколі не слухаў яе прадказанняў. Так, яна дарма прадракала, што Алена будзе прычынай згубы Троі, дарма пярэчыла ўводзінам драўлянага каня ў горад. Калі Троя была ўзятая, Касандра шукала сховішча ў храме Афіны, але Аякс, сын Аілея, сілаю вывяў яе адтуль і прывёў у стан, дзе Агамемнан адабраў яе ў яго.
У Мікенах нібы паказвалі яе могілкі. У Аміклах і Леўктрах (у Лаконіі) былі храмы са статуяй Касандры, вядомай тут пад імем Аляксандры; гэта імя насіла Касандра і ў некаторых найпозніх паэтаў.
- Касандра на «Myth-index» Архівавана 17 студзеня 2010. (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касандра
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.