Куб (фільм, 1997)
навукова-фантастычны псіхалагічны трылер / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Куб» (англ.: Cube) — навукова-фантастычны псіхалагічны трылер 1997 года, першы поўнаметражны фільм канадскага рэжысёра Вінчэнца Наталі[14]. У цэнтры сюжэта — шэсць чалавек, якія прачнуліся ў лабірынце з мноства пакояў у форме кубоў. Яны мусяць знайсці выйсце або загінуць ад голаду, смагі і смяротных пастак. Слоган кінастужкі — «Не шукай прычыну. Шукай шлях вонкі»[9]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Ніколь дэ Бур, Морыс Дзін Уінт, Дэвід Х’юлет.
Куб | |
---|---|
англ.: Cube | |
Жанр | фільм жахаў[1][2], навукова-фантастычны фільм[d][1][3][…] і псіхалагічны хорар[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | Дэрэк Роджэрс |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Cineplex Odeon Films[d], Viacom і Telefilm Canada[d] |
Працягласць | 90 хв. |
Бюджэт | ~365 000 CAD[9][10] |
Зборы |
501 818 USD (ЗША)[11] 10,3 млн USD (Францыя)[12] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1997 і 13 ліпеня 2000[13] |
Наступны фільм | Куб 2: Гіперкуб |
IMDb | ID 0123755 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
Нягледзячы на малы бюджэт, фільм змог атрымаць высокія ацэнкі ад гледачоў і дабіцца прызнання з боку крытыкаў, атрымаўшы статус культавага. Высока былі ацэнены нечаканыя павароты сюжэта, напружанасць дзеяння і клаўстрафобны настрой фільма. Таксама высока была ацэнена акцёрская ігра выканаўцаў галоўных роляў. Карціна сабрала мноства прэстыжных узнагарод розных кінафестываляў, у тым ліку «Сярэбранага крумкача» Брусэльскага фестывалю фантастычных фільмаў[en], прэмію Канадскага таварыства кінааператараў, прыз глядацкіх сімпатый і гран-пры Фестывалю фантастычных фільмаў у Жэрармеры[en], а таксама прэмію за найлепшы фільм на фестывалях у Пучхоне[en], Каталоніі[en], Садберы[en] і Таронта.
Поспех «Куба» паспрыяў стварэнню яшчэ некалькіх карцін у гэтым кінасусвеце: у 2002 годзе выйшаў сіквэл «Куб 2: Гіперкуб», а ў 2004 годзе — прыквэл «Куб Нуль». У 2021 годзе быў зняты японскі рымейк фільма.