Кіпр (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кіпр (значэнні).
Кіпр (грэч. Κύπρος, турэцк.: Kıbrıs, англ.: Cyprus) — трэці па велічыні востраў у Міжземным моры, плошчай 9 251 кв. кіламетр, геаграфічна адносіцца да Азіі. Ён працягнуўся на 240 км з усходу на захад, а ў шырыню дасягае 100 км з поўначы на поўдзень. Кіпр размешчаны ў паўночна-усходняй частцы Міжземнамор'я на адлегласці 380 км ад Егіпта, 105 км ад Сірыі і 75 км ад Турцыі.
Хуткія факты Кіпр, Характарыстыкі ...
Кіпр | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 9 251 км² |
Найвышэйшы пункт | Алімп 1952 м |
Насельніцтва | 1 058 300 чал. (2006) |
Шчыльнасць насельніцтва | 114,4 чал./км² |
Размяшчэнне | |
35°10′ пн. ш. 33°21′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
36% тэрыторыі кантралюе Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра, 3,7% — ААН (буферная вобласць), 2,7% — Вялікабрытанія (ваенныя базы Акратыры і Дэкелія), астатняе — Рэспубліка Кіпр.