Ларэнца II дзі П’ера дэ Медычы (італ.: Lorenzo di Piero de' Medici; 12 верасня 1492 — 4 мая 1519) — капітан-генерал Фларэнційскай рэспублікі з 1516 года і герцаг Урбінскі з 1516 года з роду Медычы. Сын П’ера II Няўдачлівага і Альфансіны Арсіні, унук Ларэнца Цудоўнага, бацька Кацярыны Медычы.

Хуткія факты Капітан-генерал Фларэнційскай рэспублікі, Папярэднік ...
Ларэнца II Медычы
італ.: Lorenzo di Piero de' Medici
Thumb
Thumb
Капітан-генерал Фларэнційскай рэспублікі
1516 1519
Папярэднік Джуліяна II дзі Ларэнца дэ Медычы
Пераемнік Джуліа дзі Джуліяна дэ Медычы
герцаг Урбінскі
1516 1519
Папярэднік Франчэска Марыя I дэла Роверэ
Пераемнік Франчэска Марыя I дэла Роверэ
Ганфаланьер Царквы
1516 1519
Папярэднік Джуліяна II Медычы
Пераемнік Федэрыка II Ганзага
Нараджэнне 12 верасня 1492
Смерць 4 мая 1519(1519-05-04)[1][2] (26 гадоў)
Месца пахавання
Род Медычы
Бацька П'ера Дурны[d]
Маці Альфансіна Арсіні[d]
Жонка Мадлен дэ ла Тур-д'Авернь[d][3]
Дзеці Кацярына Медычы[4][5][…] і Алесандра Медычы[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Папа Рымскі Леў X з роду Медычы, клапоцячыся пра сямейныя інтарэсы, перадаў 24-гадоваму пляменніку Ларэнца валоданне герцагствам Урбінскім, адабраным у роду дэла Роверэ. Франчэска Марыя I дэла Роверэ ў час Урбінскай вайны здолеў вярнуць сабе ўладанне горадам. Ларэнца ўзначаліў 10-тысячны атрад, які адправіўся на заваяванне Урбіна, але быў паранены і вярнуўся ў Таскану ні з чым. Вярнуць сабе ўладанне горадам ён змог паводле Урбінскага дагавора 1517 года, які завяршыў вайну.

Ларэнца дэ Медычы быў жанаты з Мадлен дэ ла Тур, графіняй Авернскай. Іх дачка Кацярына Медычы (будучая каралева Францыі) нарадзілася за тры тыдні да смерці бацькі. Алесандра Медычы, герцаг Фларэнцыі быў яго пазашлюбным сынам.

Заўчасная смерць герцага Урбінскага наступіла, верагодна, ад сіфілісу. Паводле маршала дэ Фларанжа, Ларэнца ўжо да часу шлюбу быў хворы і перадаў гэту хваробу Мадлен.

Ларэнца дэ Медычы ў капэле Медычы ў грандыёзнай грабніцы, пабудаванай Мікеланджэла. Трактат фларэнційскага пісьменніка Нікало Макіявелі «Уладар» (1513) прысвечаны Ларэнца дэ Медычы як маладому кіраўніку, які мог бы аб’яднаць усю Італію, выслаўшы замежных акупантаў.

Зноскі

1. Lorenzo di Piero de' Medici, duca di Urbino // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Lorenzo II de Medici, Duca di Urbino // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. Н. Любович Екатерина Медичи // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIа. — С. 577–578.

5. Catherine de' Medici // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 5. — P. 528–529.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.