Лацінскі манетны саюз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лацінскі манетны саюз або Лацінскі валютны саюз (фр.: L’Union monétaire latine, англ.: The Latin Monetary Union (LMU), ням.: Lateinische Münzunion, грэч. Λατινική Νομισματική Ένωση, ісп.: Unión Monetaria Latina, італ.: Unione monetaria latina) — манетны саюз, заснаваны 23 снежня 1865 года з мэтай уніфікацыі некалькіх еўрапейскіх манетных сістэм. Саюз фактычна распаўся ў Першую сусветную вайну, афіцыйна распушчаны 1 студзеня 1927 года.