From Wikipedia, the free encyclopedia
Леанід Іванавіч Абалкін (руск.: Леони́д Ива́нович Аба́лкин; 5 мая 1930, Масква — 2 мая 2011, Масква) — савецкі і расійскі эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар (1980), акадэмік РАН (абраны акадэмікам АН СССР 23 снежня 1987 года). З'яўляўся намеснікам старшыні Савета Міністраў СССР.
Леанід Іванавіч Абалкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1930[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 мая 2011[3][4] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, палітык |
Навуковая сфера | эканаміст[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Aleksandr Mihajlovič Birman[d] |
Партыя | |
Член у |
|
Узнагароды |
Нарадзіўся 5 мая 1930 года ў Маскве, у сям'і бухгалтарскіх работнікаў Івана Аляксандравіча (1894—1966) і Зоі Іванаўны (Рудакова; 1896—1976) Абалкіных. Брат бацькі загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва газеты «Праўда».
У 1948 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі ім. Г. В. Пляханава, які скончыў з адзнакай у 1952 годзе.
З 1952 года выкладаў, быў намеснікам дырэктара па вучэбнай частцы Сельскагаспадарчага тэхнікума ў горадзе Гусеве Калінінградскай вобласці.
З 1958 года - аспірант Маскоўскага дзяржаўнага эканамічнага інстытута.
Пасля аб'яднання Маскоўскага дзяржаўнага эканамічнага інстытута і Маскоўскага інстытута народнай гаспадаркі, з 1961 года быў асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, прафесарам, а з 1966 г. - загадчыкам кафедры палітычнай эканоміі МІНГ імя Г. В. Пляханава.
У 1976-1985 гадах - прафесар і загадчык кафедры палітычнай эканоміі Акадэміі грамадскіх навук (ААН) пры ЦК КПСС.
Член-карэспандэнт АН СССР з 26 снежня 1984 г., Аддзяленне эканомікі (савецкая эканоміка). Акадэмік АН СССР c 23 снежня 1987 г. — Аддзяленне эканомікі (эканоміка).
У 1988-1990 гадах - член прэзідыума АН СССР.
У 1986-1989 і ў 1991-2005 гадах - дырэктар Інстытута эканомікі АН СССР / РАН.
Замежны член Берлінскай АН і НАН Беларусі (2000).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.