бразільскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Майкон Дуглас Сізенанду (парт.: Maicon Douglas Sisenando; нар. 26 ліпеня 1981, Нову-Амбургу, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца санмарынскага клуба «Трэ Пенэ». Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2003—2014).
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Майкон Дуглас Сізенанду | ||||||||||||||||||||||||||||||
Мянушкі | Калос (Colosso), Формула 1 (Fórmula 1), Пінгу (Pingo) | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
26 ліпеня 1981[1][2][…] (43 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Бразілія | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | правы абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Трэ Пенэ | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 13 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выхаванец юнацкіх каманд футбольных клубаў «Грэміу», «Крысіума» і «Крузейру». У дарослым футболе дэбютаваў у 2001 годзе выступамі за «Крузейру», у якім правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 58 матчах чэмпіянату.
Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штабу «Манака», да складу якога далучыўся ў чэрвені 2004 года за 3 млн еўра, падпісаўшы кантракт на 4 гады. Аднак згуляў за манегаскаў толькі наступныя два сезоны сваёй гульнявой кар’еры.
Да складу «Інтэрнацыянале» далучыўся ў ліпені 2006 года за 7 млн еўра. Кантракт быў падпісаны на 5 гадоў з заробкам у 1,5 млн еўра на год. У 2012—2013 гадах гуляў некаторы час за «Манчэстэр Сіці», аднак потым перайшоў у італьянскую «Рому», якую пакінуў улетку 2016 года. Пасля зыходу з «Ромы» амаль год заставаўся без клуба, пакуль у маі 2017 года не стаў іграком «Аваі»[3]. Пакінуў «Аваі» у канцы 2017 года, пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру, аднак праз год вырашыў вярнуцца ў футбол і далучыўся да «Крысіумы» з бразільскай Серыі B.
З верасня 2020 года гуляў за «Віла-Нову» ў бразільскай Серыі D, а ў студзені 2021 года адправіўся ў Італію і стаў іграком клуба Серыі D «Сона»[4]. У чэрвені 2021 года перабраўся ў санмарынскі «Трэ Пенэ»[5].
Дэбютаваў за зборную Бразіліі ў першым матчы каманды на Залатым кубку КАНКАКАФ года ў матчы супраць зборнай Мексікі 12 ліпеня 2003 года. Паводле вынікаў турніру Майкон увайшоў у склад сімвалічнай зборнай спаборніцтва, а Бразілія заняла другое месца.
«Крузейру»:
«Інтэрнацыянале»:
Бразілія:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.