Рыу-Гранды-ду-Сул
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыу-Гранды-ду-Сул (парт.: Rio Grande do Sul) — самы паўднёвы штат Бразіліі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Порту-Алегры. На поўначы мяжуе са штатам Санта-Катарына, на поўдні — з Уругваем, на ўсходзе па рацэ Уругвай — з Аргенцінай.
Рыу-Гранды-ду-Сул займае чацвёртае месца ў Бразіліі па аб’ёме ВУП, саступаючы па гэтым паказчыку толькі штатам Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанэйра і Мінас-Жэрайс, пятае месца па колькасці насельніцтва і дзеліць чацвёртае і пятае месцы індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу са штатам Рыа-дэ-Жанэйра.
Рыу-Гранды-ду-Сул адыграў прыкметную ролю ў гісторыі Бразіліі. Менавіта гэты штат стаў асноўнай арэнай Рэвалюцыі Фарапілья, самай працяглай грамадзянскай вайны ў гісторыі краіны. У значнай ступені насельніцтва штата складаецца з нашчадкаў перасяленцаў з Партугаліі, Італіі, у меншай ступені — Іспаніі, Францыі, Германіі і іншых краін, а таксама выхадцаў з Афрыкі і Індыі.
Першапачаткова эканоміка Рыу-Гранды-ду-Сул моцна залежала ад сельскай гаспадаркі, у прыватнасці, ад гадоўлі буйной рагатай жывёлы. На дадзены момант гэты штат належыць да ліку прамыслова і камерцыйна развітых рэгіёнаў краіны.
На поўдні штата размешчаны разваліны місіі Сан-Мігел-дас-Місойнс, уключанай у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Сілас Араужу да Сілва (нар. 1996) — бразільскі футбаліст.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыу-Гранды-ду-Сул
- Афіцыйны сайт урада штата Рыу-Гранды-ду-Сул
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads