From Wikipedia, the free encyclopedia
Марк Ротка (англ.: Mark Rothko, пры нарадж. Маркус Якаўлевіч Ратковіч; 25 верасня 1903, Дзвінск — 25 лютага 1970) — амерыканскі мастак.
Марк Ротка | |
---|---|
лат.: Markuss Rotkovičs | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Маркус Яковлевич Ротковичe |
Дата нараджэння | 25 верасня 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага 1970[1][5][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mary Ellen Beistle[d] |
Дзеці | Kate Rothko[d] і Christopher Rothko[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, рысавальнік |
Месца працы | |
Жанр | абстракцыянізм[3] |
Вучоба |
|
Мастацкі кірунак | абстрактны экспрэсіянізм[3] |
Уплыў на | Frances Baldwin[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выхоўваўся ў вялікай яўрэйскай сям’і фармацэўта, дзе размаўлялі на ідышы і рускай мове. У пяцігадовым узросце Маркус паступіў у Яўрэйскую рэлігійную школу — хедэр. Напярэдадні І сусветнай вайны сям’я выехала ў ЗША. Праз некалькі месяцаў бацька памёр, і сям’я засталася без сродкаў, дзецям давялося працаваць. Маркус дапамагаў дзядзьку, прадаючы газеты і часопісы супрацоўнікам склада адзення, і паралельна навучаўся ў агульнаадукацыйнай школе. Ён стаў актыўна ўдзельнічаць у жыцці мясцовага яўрэйскага згуртавання. Пасля школы паступіў у Ельскі ўніверсітэт, дзе першы год вучыўся дзякуючы атрыманаму за выдатны школьны атэстат гранту, а пазней, калі датацыя скончылася, працаваў чорнарабочым, каб аплаціць навучанне. Але хутка ён кінуў універсітэт, і вярнуўся туды толькі праз 46 гадоў — каб атрымаць ганаровую ступень доктара прыгожых мастацтваў.
У 1929 стаў выкладаць выяўленчае мастацтва ў Цэнтральнай акадэміі, дзе працаваў да 1952. Сябраваў з прадстаўнікамі позняга абстрактнага экспрэсіянізму (Джэксан Полак, Уільям дэ Кунінг, Аршыле Горкі).
У 1938 атрымаў амерыканскае грамадзянства і змяніў сваё імя на творчы псеўданім Марк Ротка.
Дэпрэсіўны стан на глебе алкаголю првывёў да таго, што пад канец 1969 мастак пакінуў дом і адасобіўся ў сваёй майстэрні ў Нью-Ёрку, дзе скончыў жыццё самагубствам.
На сваёй персанальнай выстаўцы ў 1938 у портлендскім Музеі мастацтваў М. Ратковіч паказаў гарадскія ландшафты, партрэты і цыкл ню. Праз два гады ён з сябрамі арганізаваў «Групу дзесяці», канцэпцыя якой гучала наступным чынам: «Пратэставаць супраць распаўсюджанага меркавання пра роўнасць амерыканскага жывапісу і літаральнага жывапісу».
Арганічныя, напаўабстрактныя формы, народжаныя фантазіямі і снамі мастака, атрымалі назву біяморфных.
Інавацыі так яго захапілі, што ў 1936 ён нават распачаў працу над кнігай аб падобных прынцыпах дзіцячага малюнка і твораў сучасных яму мастакоў, дзе параўноўваў уплыў прымітыўных культур на мадэрністаў з мімікрычнымі перадумовамі дзіцячай творчасці. Лічыў, што наватармадэрніст як дзіця і чалавек прымітыўнай культуры, якая паўплывала на яго, павінен у ідэальнай і аптымальнай рабоце адлюстроўваць унутраныя адчуванні без умяшальніцтва розуму і інтэлектуальнага вопыту.
Канкрэтных назваў твораў у Ротка, як правіла, няма. Ёсць толькі нумары: гэта значыць, у кожнага гледача ўзнікаюць уласныя асацыяцыі, не звязаныя з назвамі карцін. З пачатку 1950-х г. структура карцін Ротка, у якіх прадмет і форма губляюць усякую сэнсавую нагрузку, мала змянілася. Праўда, замест нумароў з’явіліся назвы, такія, як, напрыклад, «Чорнае, фіялетавае і жоўтае на аранжавым», «Зямлістачырвонае і зялёнае» і г.д. Але творца па-ранейшаму з рэальнасцю «ажыўляў» прастору непасрэдна праз колер.
Да пачатку 1950-х гг. ён значна спрасціў структуру сваіх карцін, ствараючы цыкл так званых мультыформ — палотнаў, якія складаліся з некалькіх колеравых плоскасцей. Сам мастак фармуляваў сваю задачу як «простае выказванне складанай думкі». М. Ротка прымяняў прыглушальны колер на выстаўках: колеравыя блокі ў выніку здаваліся «адвіслымі» ў бязмежнай прасторы, візуальнае ўражанне ўзмацнялася адсутнасцю рам у карцін. Колеравае поле расцякалася да самой мяжы палатна такім чынам, што палатно здавалася раствораным у плоскасці сцяны. Мастак раіў разглядаць яго карціны з вельмі блізкай адлегласці, каб колеравыя палі маглі «паглынуць» гледача.
Пад канец 1970-х гадоў Ротка прыйшоў да таго афармлення карцін, якое зрабіла яго славутым: цягам доўгага часу ён рэдукаваў свае ранішнія формы да гарызантальных прамавугольнікаў, што былі размаляваны ў яркія насычаныя фарбы і абрысаваны мяккімі расплывістымі межамі. Напрыклад, палатно «№ 12», на якім жоўта-апельсінавы каларыт нястрымана, моцна прыцягвае фантастычнай яркасцю і вастрынёй.
Апошнімі значнымі творамі Марка Ротка з’явіліся 14 карцін, створаных для капэлы царквы ў Х’юстане.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.