адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Маро́завіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Марозавічы.
Марозавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Марозавічы |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 604 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Марозавічы шляхам вылучэння з адміністрацыйнага падпарадкавання Буда-Кашалёўскага пассавета населеных пунктаў: Атчаянны, Бадзёры, Беразіна, Берастоўка, Бушаўка, Ветка, Восаў, Вялікая Грыва, Галенкі, Гром, Дземідоўка, Зялёная Дуброва, Зялёны Дуб, Кавалёва, Кантаровічы, Марозавічы, Новая Буда, Новая Уза, Пабядзіцель, Папаратнае, Рэкорд, Славянец, Уборкі, Чарот і Ясакар, а таксама пералічэннем вёсак Беразоўка і Мігай з Недайскага сельсавета[1]. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Гром[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Марозавіцкага сельсавета 25 населеных пунктаў[3]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глазаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Глазаўка, Жытанежжа, Іванаўка, пасёлкі Васільеўка, Дзікава, Новы Свет, Чарняцін і Чырвоны Сцяг)[4].
У склад Марозавіцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1969 года — пасёлак Гром, да 1976 года — пасёлкі Восаў і Галенкі, да 2020 года — пасёлак Новая Буда[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1209 чалавек[6], з іх 93,4 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 1604 чалавекі[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.